Перайсьці да зьместу

Мондар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Munder
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Mund Heri
Іншыя формы
Зьвязаныя імёны Herimont
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Мондар»

Мондар (Мондэр, Монтэр, Монтар) — мужчынскае імя.

Мундэр або Мунтэр (Mundher, Munder, Munter) і Гермунт або Герымонт (Hermunt, Herimont) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[5], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[6], германскага heru 'меч'[7].

У Прусіі бытавала імя Montere / Muntir (1289 год)[8][9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Montaryszki (22 траўня 1691 году)[10]; w obrębie Monteryszkach (20 ліпеня 1695 году)[11].

У XIX ст. упаміналася ваколіца Мондэрышкі (Monderyszki) каля Упнікаў[12].

На 1903 год існавалі фальваркі Новыя і Старыя Монтарышкі ў Шавельскім павеце Ковенскай губэрні[13], а на 1905 год — вёска Мондарышкі ў Гелванскай воласьці[14].

  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 439.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 776.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  6. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. ^ Dukavičienė I. XIII amžiaus prūsų asmenvardžiai prūsų registre // Acta linguistica Lithuanica. T. 72, 2015. P. 235.
  9. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 62.
  10. ^ Žagarės dvaro teismo knygos (1670—1751). — Vilnius, 2003. P. 129.
  11. ^ Žagarės dvaro teismo knygos (1670—1751). — Vilnius, 2003. P. 299.
  12. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 669.
  13. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 412.
  14. ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 40.