Машчона Панская
Машчона Панская | |
польск. Moszczona Pańska | |
Першыя згадкі: | 1580 |
Былая назва: | Машчона Сычы |
Мясцовая назва: | Moščona Panśka |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Нурэц-Станцыя |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC 1 |
летні час: | UTC 2 |
Тэлефонны код: | ( 48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-330 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°28′0″ пн. ш. 23°0′0″ у. д. / 52.46667° пн. ш. 23° у. д.Каардынаты: 52°28′0″ пн. ш. 23°0′0″ у. д. / 52.46667° пн. ш. 23° у. д. |
Машчона Панская | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Машчо́на Па́нская (па-польску: Moszczona Pańska, па-падляску: Moščóna Pánśka[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.
Побач зь вёскаю праходзіць ваяводзкая дарога 693.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя прыход сьв Дзьмітра Салунскага ў Жэрчычах. Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Маткі Боскай Чанстахоўскай у Нурцы-Станцыі[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачаткова Машчона адносіліся да млынскіх пасяленьняў на рэчцы Машчона і была вёскай казённай, але ўжо ў 16 ст. прайшла ўва ўладаньне роду Ірыковічаў, ад таго часу да назвы дадалася частка Панская[2]. У міжваенны пэрыяд Машчона Панская прыналежала да гміны Сямяцічы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 203 жыхароў (15 палякаў-каталікоў, 182 праваслаўных беларусаў і 6 жыдоў)[4].
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810072-0037813?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ а б Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 132
- ^ NURZEC STACJA – Parafia Matki Bożej Częstochowskiej (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 28 чэрвеня 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 27 (пол.) Праверана 28 чэрвеня 2016 г.