Перайсьці да зьместу

Марыя Філіповіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Філіповіч.
Марыя Філіповіч
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Марыя Канстанцінаўна Шыдлоўская
Нарадзілася 1 студзеня 1947(1947-01-01)
Памерла 1 лютага 2003(2003-02-01) (56 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Гады творчасьці 1974—2003
Кірунак проза
Жанр абразкі, апавяданьні, нарысы
Мовы беларуская, расейская

Марыя Канстанцінаўна Філіповіч (1 студзеня 1947, вёска Сьмётанка, Зубаўскі сельсавет, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць — 17 лютага 2003, Менск) — беларуская пісьменьніца, журналістка.

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. У Сьмётанцы скончыла 7 клясаў, вучылася ў Дубровенскай вячэрняй сярэдняй школе № 1 (скончыла ў 1964 годзе). Вучылася ў Магілёўскай мэдвучэльні (1965—1968). Атрыманая спэцыяльнасьць не задавальняла яе. Цікавіла літаратура, цягнула пісаць. Завочна вучылася ў Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага ў Маскве (1974—80 гг.). Працавала фэльчаркай спачатку ў Віцебскай, потым у Менскай вобласьці (1968—1982 гг.). Некаторы час была выхавацелькай у Менскай тэхнічнай вучэльні №11 (1982—1983), бібліятэкаркай у Воршы (1983—1984)[1].

3 1984 да 1985 год супрацоўніца рэдакцыі шматтыражнай газэты «Трыбуна наватара» ў Воршы[2]. У 1985—1990 гг. на творчай рабоце. Друкавалась у часопісе Маладосьць. 3 1991 году спецкарэспандэнтка газэты «Набат», з 1992 — газэты «Рэспубліка»[3]. Ініцыятарка стварэньня і з 1999 году галоўная рэдактарка духоўна-асьветніцкай газэты «Воскресение».

Сябра СП СССР з 1987 г.

Раптоўна памерла 16 лютага 2003 году[4].

Літаратурны шлях пачаўся ў 1974 годзе з напісаньня 4 апавяданьняў на творчы конкурс пры паступленьні ў Літаратурны інстытут. Першыя публікацыі ў рэспубліканскім друку зьявіліся ў 1978 г. (апавяданьне «Сустрэча» ў «Нёмане» і «Дванаццаць месяцаў» пад Новы год у «Бярозцы»). У яе творах адчуваецца добрае веданьне тагачаснага штодзённага жыцьця[5].

  1. ^ Беларускія пісьменнікі (1917—1990). Даведнік, Slounik.org, https://slounik.org/81402.html
  2. ^ Нашы аўтары. // Маладосць : часопіс. — 1991. — № 4 (458). — С. 160.
  3. ^ Белевіч, Л. А. Філіповіч Марыя / Л. А. Белевіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995. — Т. 6. — С.152.
  4. ^ Васілевіч, А. Памерла Марыя Філіповіч / А. Васілевіч // Літаратура і мастацтва. — 2003. — 7 сак. -  С. 15.
  5. ^ Іван Кандратаў. Прапаведніца духоўнасьці. // Літаратура і мастацтва : газэта. — 22 лютага 2013. — № 8 (4706). — С. 15.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]