Перайсьці да зьместу

Марк Рэнэ дэ Мантальбэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марк Рэнэ дэ Мантальбэр
16 ліпеня 1714(1714-07-16)[2][1]29 сакавіка 1800(1800-03-29)[1] (85 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці

Марк Рэнэ дэ Мантальбэр (франц. Marc-René de Montalembert) (1714—1800) — францускі ваенны дзеяч і тэарэтык фартыфікацыі, дывізійны генэрал. Чалец Парыскай і Пецярбургскай акадэмій навук.

З 1732 г. на вайсковай службе. У 1730-40 г. удзельнічаў у войнах за польскую і аўстрыйскую спадчыну. У 1750 г. за свой кошт пабудаваў артылерыйскі завод. У 1758 г. выдаў працу, у якой абагульніў вопыт вырабу гармат з жалеза. Пад час Сямігадовай вайны 17561763 гг. займаўся фартыфікацыяй, кіраваў будаўніцтвам умацаваньняў у Анкламе, Штральзундзе і на в. Алерон. У 1779 г. кіраваў абаронай вастравоў Рэ і Экс ад ангельцаў. Пасьля Вялікай францускай рэвалюцыі быў кансультантам ваеннага міністра Л. Карно.

У сваёй працы «Пэрпэндыкулярная фартыфікацыя» (т. 1-11, 1776—1793) рашуча выступаў супраць бастыённай фартыфікацыі, з-за яе нездавальняючага слабога флянгавага вагня. Высунуў ідэю стварэньня фартыфікацыйных франтоў тэнальнага абрысу, дзе б тэналі, ці зломы абарончай лініі, пад прамым вуглом забясьпечвалі магутны флянгавы агонь. Патрабаваў актыўнай абароны фартэцыяў, узмацненьня іх артылерыйскага ўзбраеньня і пашырэньня плошчы шляхам будаўніцтва перад галоўным валам аднаго ці двух ланцугоў фартоў. Гэтую ідэю ён рэалізаваў у прекце фартэцыі Шэрбур і, такім чынам, распачаў новы этап у разьвіцьці доўгачасовай фартыфікацыі.

  • Essai sur l’intérêt des nations en général et de l’homme en particulier (1749)
  • La Fortification perpendiculaire, ou essai sur plusieurs manières de fortifier la ligne droite, le triangle, le quarré et tous les polygones, de quelqu'étendue qu’en soient les côtés, en donnant à leur défense une direction perpendiculaire (5 volumes, 1776—1784)
  • Supplément au tome cinquième de la Fortification perpendiculaire, contenant de nouvelles preuves de la grande supériorité du système angulaire sur le système bastionné. L’on y a joint I ̊ un supplément relatif aux affûts à aiguille propre à monter l’artillerie des vaisseaux ; II ̊ un supplément au chapitre IXe du cinquième volume, qui traite des différentes méthodes à employer pour la défense d’une rade (1786)
  • L’Art défensif supérieur à l’offensif, ou la Fortification perpendiculaire, contenant de nouvelles preuves de la grande supériorité du système angulaire sur le système bastionné, divers mémoires avec une addition à la théorie des embrasures, donnée au chapitre cinquième du deuxième volume (1793)
  • Пивоварчик, С. А. Белорусские земли в системе фортификационного строительства Российской империи и СССР (1772—1941). — Гродно: ГрГУ, 2006.
  1. ^ а б в Marc-René Montalembert // Annuaire prosopographique : la France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009.
  2. ^ Marc-René De Montalembert // GeneaStar
  3. ^ а б Монталамбер Марк Рене де // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.