Перайсьці да зьместу

Магер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Magher
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Mago Heri
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Магер»

Магер — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Магер (Magher, Mager, Macher, Mäcker) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова маг- (мак-, мег-) (імёны ліцьвінаў Магейка, Макула, Максьвіта; германскія імёны Mageyke, Maccula, Meguswind) паходзіць ад гоцкага mēgs 'адзін з бацькоў'[2] або бургундзкага magus 'хлопчык, сын'[3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Magier, Magiero (Magiro), Magiera[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Magier (1671—1681 гады)[8]; pater Martinianus Magierewicz, conventus Szarogrodensis concionator (13 студзеня 1749 году)[9].

Магеры — парафіяне Катэдральнага касьцёла ў Менску на 1851—1857 гады[12].

Магеры (Magier) — прыгонныя зь вёсак Лукашына і Галенава (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[13].

Магеры — літоўскі шляхецкі род[14].

На 1910 год існаваў маёнтак Магераўка ў Горацкім павеце Магілёўскай губэрні[15].

На гістарычнай Полаччыне існуе вёска Магеры, на гістарычнай АршаншчынеМагераўка.

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1069.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 164.
  3. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 137.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 167.
  8. ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 169.
  9. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 1, т. 4. — Киев, 1871. С. 437.
  10. ^ Яўген Анішчанка, Казечизна инвентарь 1759 г. в Браславском повете, Архіў гісторыка Анішчанкі, 19 лютага 2018 г.
  11. ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
  12. ^ Яўген Анішчанка, Минский кафедральный костел. Список прихожан 1851—1857, Архіў гісторыка Анішчанкі, 29 студзеня 2016 г.
  13. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 375—376.
  14. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты
  15. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 58.