Перайсьці да зьместу

МАЗ-231

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«МАЗ-231»
Агульныя зьвесткі
Вытворца«Менскі аўтамабільны завод»
Гады вытворчасьці з 2012-га
Месца вытворчасьці Менск (Беларусь)
Зьнешні выгляд
Кляса аўтобус
Кузаў апорны, 2-дзьверны
Кампанаваньне заднерухавіковае
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік радны: турбадызэльны, 7,2 літры
Трансьмісія ручная: 6 ступеняў
Прывад пярэдні (4х2)
Габарыты
Колавая база 618 см
Даўжыня 1198,5 см
Шырыня 255 см
Вышыня 332 см
Клірэнс 19 см
Маса 13 200 кг
Поўная маса 18 000 кг
Максымальная хуткасьць 119 км/гадзіна
Гісторыя
Папярэднік «МАЗ-152»
Падобныя «МАЗ-232»

«МАЗ-231» — прадмесьцева-міжгародні аўтобус, які «Менскі аўтамабільны завод» вырабляе з 2012 году.

Адносіцца да 2-га пакаленьня прадмесьцева-міжгародных аўтобусаў «МАЗ» сэрыйнай вытворчасьці. Прызначаецца для перавозу 71 чалавека, у тым ліку 51-го на сядзеньнях. Аб’ём багажніка складае 5 м³. Дызэльны 6-цыліндравы рухавік унутранага згараньня «Даймлер OM 926LA» нямецкай вытворчасьці мае магутнасьць 326 конскіх сілаў (240 кіляват). Гэты рухавік адпавядае патрабаваньням «Эўра-5» па абмежаваньні забруджваньня паветра, якія набылі моц з 1 кастрычніка 2008 г. паводле Дырэктывы Эўрапейскага парлямэнту і Рады Эўрапейскага Зьвязу ад 13 сьнежня 1999 г. «1999/96/EC». 5-7 чэрвеня 2012 году ў Ніжнім Ноўгарадзе (Расея) аўтобус паказалі на Міжнародным аўтобусным салёне Расеі[1]. На 2017 год экспартная цана складала каля $168 000.

Залежная пнэўматычная падвеска: пярэдняя — 2-пнэўмабалённая з 1-м амартызатарам, задняя — 4-балённая з 4-ма амартызатарамі.

Тармазная сыстэма з гіпоіднай галоўнай перадачай. Адлегласьць між коламі: пярэднімі — 207,5 см, заднімі — 181,4 см.

Дыскавыя колы: 8,25х22,5 см. Шыны 295/80R22,5.

Разьмеркаваньне нагрузкі —

  • пры парожняй масе: на пярэднюю вось — 5650 кг (42,8%), на заднюю — 7850 кг;
  • пры поўнай масе: на пярэднюю — 6850 кг (38%), на заднюю — 11 150 кг;
  • пры найбольшай тэхнічна дапушчальнай масе (19 300 кг): на пярэднюю — 7100 кг (36,8%), на заднюю — 12 200 кг.

Зьнешні габарытны радыюс павароту — 12,5 м. Найбольшы пад’ём, які пераадольваецца з поўнай масай — 30%.

Разгон да 60 км/гадзіна за 36 сэкундаў. Рэсурс да 1-га капітальнага рамонту — 700 000 км язды.

Аб’ём паліўнага бака — 280 літраў. Вадкасны падагравальнік рухавіка — 30 кіляват.

Антыблякавальнік колаў пры тармажэньні, супрацьбуксавальнік для захаваньня счапленьня колаў з дарогай.

Момант сілы: 1300 ньютанмэтраў пры 1600 абаротаў/хвіліна[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]