Перайсьці да зьместу

Лёдзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лёдзі


Краіна: Італія
Кіраўнік: Андрэа Фурэгата[d]
Плошча:
Вышыня: 87 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0371
Паштовы індэкс: 26900
Нумарны знак: LO
Геаграфічныя каардынаты: 45°19′0″ пн. ш. 9°30′0″ у. д. / 45.31667° пн. ш. 9.5° у. д. / 45.31667; 9.5Каардынаты: 45°19′0″ пн. ш. 9°30′0″ у. д. / 45.31667° пн. ш. 9.5° у. д. / 45.31667; 9.5
Лёдзі на мапе Італіі
Лёдзі
Лёдзі
Лёдзі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.comune.lodi.it

Лёдзі (па-італьянску: Lodi) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Лямбардыя, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі.

Паселішча, на якім паўстаў сучасны Лёдзі, было кельцкай вёскай. У рымскія часы быў вядомы свайму стратэгічнаму становішчу, дзе важная рымская дарога перасякала раку Аду. У III стагодзьдзі Лёдзі стаў цэнтрам біскупства. Блізу 1000 год тут існавала камуна, якая люта змагалася зь мілянцамі, якія разбурылі яе ў 1111 годзе. Фрыдрых I Барбароса адбудаваў места на ягоным цяперашнім месцы ў 1158 годзе. Пачынаючы з 1220 году жыхары Лёдзі дзесяцігодзьдзямі будавалі сыстэму штучных рэкаў і каналаў працягласьцю ў некалькі кілямэтраў. Гэта рабілася дзеля забясьпечаньня вадою сельскую мясцовасьць, ператварыўшы засушлівыя раёны ў адзін з важных сельскагаспадарчых раёнаў рэгіёну.

Замак Вісконці ў Лёдзі.

З XIV стагодзьдзя Лёдзі кіраваўся родам Вісконці, які пабудаваў тут замак. У 1413 годзе антыпапа Ян XXIII выпусьціў тут булу, у якой ён склікаў Канстанцкі сабор. Гэты сабор адзначыў канец Вялікага расколу. У 1454 годзе прадстаўнікі ўсіх рэгіянальных дзяржаваў Італіі сустрэліся ў Лёдзі, каб падпісаць дагавор, вядомы як Лёдзійскі мір, паводле якога яны зьбіраліся дамагчыся аб’яднаньня Італіі, аднак гэты мір цягнуўся толькі 40 гадоў. Пасьля горадам кіравалі род Сфорцаў, Францыя, Гішпанія і Аўстрыя. У 1786 годзе горад стаў сталіцай аднайменнай правінцыі, у якую ў пэрыяд з 1815 па 1859 год уваходзіла Крэма. 10 траўня 1796 году ў першай буйной бітве ў сваёй генэральскай кар’еры малады Напалеон Банапарт разграміў габсбургскую манархію ў бітве пры Лёдзі.

У другой палове XIX стагодзьдзя Лёдзі пачаў пашырацца па-за межы гарадзкіх сьценаў, дзякуючы эканамічнаму росквіту і будаўніцтвам чыгуначных лініяў па аб’яднаньні Італіі. У 1945 годзе дзякуючы італьянскай бэнзінавай кампаніі Agip Лёдзі стаў першым італьянскім горадам з рэгулярным газавым забясьпечаньнем. Цяпер горад месьціцца ў цэнтры важных камунікацыйных шляхоў. У горадзе разьвітая прамысловасьць, аднак, ён захоўвае моцныя традыцыі вырабу керамікі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]