Перайсьці да зьместу

Любар (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Luber
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Lubo Heri
Іншыя формы
Варыянт(ы) Любэр
Зьвязаныя імёны Erliub
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Любар»

Любар (Любэр) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Любэр (Luber) і Эрлюб (Erliub) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -люб- (імёны ліцьвінаў Любень, Любш, Любарт; германскія імёны Luben, Lubisch, Lubert) паходзіць ад гоцкага liufs[2], германскага leuba, стараверхненямецкага liub 'лю́бы, каханы, мілы, прыемны'[3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: villam dictam Lubor (11 чэрвеня 1407 году)[7]; волости Ейшишъское… пустовъщинами… Люборишъки (26 чэрвеня 1530 году)[8]; у волости Еишышъскои… земль пустовскихъ… Люборошки (16 чэрвеня 1531 году)[9]; Lubor (1744 год)[10]; Wincenty Luber (1822 год)[11].

На гістарычнай Лідчыне існуе старажытная вёска Любары.

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 773, 1026.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 158.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 159.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 72.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 407.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 37 (1552—1561). — Vilnius, 2011. P. 161.
  10. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  11. ^ Bijuciszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego