Львоўскі аўтобусны завод
Львоўскі аўтобусны завод | |
Тып | закрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1945 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Львоў, вуліца Стрыйская, 45 |
Закрытая | кастрычнік 2014 |
Ключавыя фігуры | Ігар Чуркін |
Галіна | машынабудаваньне |
Прадукцыя | аўтобусы, тралейбусы |
Матчына кампанія | City Transport Group |
Льво́ўскі аўто́бусны заво́д (па-ўкраінску: Львівський автобусний завод, ЛАЗ) — украінскае аўтамабілебудаўнічае прадпрыемства па выпуску аўтобусаў і тралейбусаў, найбольшае ва Ўкраіне і адно з найвядомейшых у Савецкім Саюзе.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Днём заснаваньня заводу лічыцца 21 траўня 1945 року, калі пачалося будаўніцтва аўтазборачнага цэху. У 1947 року завод даў першую прадукцыю, а з 1949 року[1] выпускаў аднавосныя прычэпы, кузавы-прычэпы, каўшы для экскаватараў, аўтамабільныя краны.
У лютым 1956 року быў пабудаваны першы аўтобус, названы ЛАЗ 695[1] — дзьвюхвосевы, з зварным кузавам 9-мэтровы автобус з рухавіком ЗІЛ-124 і дэталямі ад вядомага тады ЛіАЗ 158 (ЗіЛ 158). Выпуск ЛАЗ 695 з рознымі мадыфікацыямі (ЛАЗ 695Б, ЛАЗ 695Е, ЛАЗ 695Ж ды інш.) працягвалася 46 гадоў, да 2002 року, сканчаючы ЛАЗ 695Д11 і ЛАЗ 695Н. Паводле працягласьці выпуску мадэль абышла вугорскія «Ікарусы» Ikarus 250 (28 гадоў), Ikarus 280 (27 гадоў); нямецкія Neoplan Cityliner (у выпуску з 1971 року), Neoplan (з 1967 року).
У 1961 року сабраныя першыя мадэлі турыстычных аўтобусаў «Украіна-1» і «Украіна-2».
На пачатку 1960-х рокаў пачалося хуткае разьвіцьцё тралейбусных сыстэмаў і паўстала неабходнасьць у павелічэньні рухомага складу. У 1962 року на базе ЛАЗ 695Б у Баку выпушчаны тралейбус[1] БТЛ-62. Такія тралейбусы, якія пасьля зьбіралі ў Львове, атрымалі індэкс ЛАЗ 695Т, у Кіеве — «Кіеў-5ЛА»[1], а ў Адэсе — ОдАЗ 695Т.
У 1960-х роках пачаўся выпуск турыстычнага аўтобусу ЛАЗ-697Е з рэгуляванымі крэсламі, лядоўняй і максымальнай хуткасьцю 75 км/г.
У 1968 року выпушчаны 50-тысячны аўтобус, у 1974—100-тысячны, у 1981—200-тысячны. У 1985 выпушчаны першы міжмескі аўтобус ЛАЗ 4207. За 1988 рок ЛАЗ выпусьціў найбольшую колькасьць аўтобусаў за ўсю гісторыю прадпрыемства — 14 646 адзінак[2].
Пасьля распаду СССР паўстала патрэба ў аўтобусах вялікага клясу накшталт Ikarus 260, і завод хутка наладзіў выпуск мескага аўтобусу ЛАЗ 5252. У 1992 року на базе ЛАЗ 52523 створаны першы львоўскі тралейбус[3] пасьля ЛАЗ 695Т. Тралейбусы мелі шэраг сур’ёзных недахопаў і ў 1998 року былі зьнятыя з вытворчасьці, ня вытрымаўшы канкурэнцыі зь ЮМЗ-Т2.
У 1994 року створанае ААТ «Львоўскі аўтобусны завод», кантрольны пакет акцый якога належаў дзяржаве. З 2001 року завод набыў статус прыватнага прадпрыемства з калектыўнай формай уласнасьці. У 2007 року ЛАЗ увайшоў у склад холдынгу «Сіці Транспарт Груп» разам з Дняпроўскім аўтобусным і Мікалаеўскім машынабудаўнічым заводамі[4]. Аднак аб’ёмы вытворчасьці ў 2000-х роках ўпалі да некалькіх соцень адзінак.
У 2003 року сышоў з канвэеру паўтарапавярховы турыстычны ЛАЗ-5208 — першы аўтобус лінейкі мадэляў «НэаЛАЗ»[5].
Завод выйграў тэндэр на вытворчасьць грамадзкага транспарту для местаў правядзеньня Эўра-2012, аднак ня здолеў выканаць кантракт (так, Данецк у дамоўлены тэрмін атрымаў толькі 9 з 30 замоўленых аўтобусаў[6], Львоў — 33 з 133в[7]). Па сканчэньні чэмпіянату працаўнікі сталі наракаць на скарачэньне штату, затрымкі заробку і распродаж маёмасьці прадпрыемства. У 2013 року абсталяваньне было вывезенае на Дняпроўскі аўтобусны завод (Днепрадзяржынск). Уласьнік абодвух прадпрыемстваў расейскі палітык Ігар Чуркін паведаміў, што аўтобусы ЛАЗ будуць вырабляцца там, а ў Львове застанецца вытворчасьць тралейбусаў і турыстычных аўтобусаў[8].
У 2014 року маёмасьць заводу-даўжніка была арыштаваная[9] і выстаўленая на аўкцыён. Вытворчасьць у Львове і Каменскім спынілася.
У 2018 року завод аднавіў вытворчасьць аўтобусаў мадэляў А183 і А191[10].
Мадэльны шэраг
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтобусы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
ЛАЗ A183
-
ЛАЗ A191F0
-
ЛАЗ A292D1
-
ЛАЗ AX183D
-
ЛАЗ-4207DM «НеоЛАЗ»
Тралейбусы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
ЛАЗ Е183
-
ЛАЗ Е301
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Історія ЛАЗ 695
- ^ Айбусинов, Сырлыбай (5 ліпеня 2013) Герои промпроизводства. История самых крупных предприятий Львова (рас.). Форбс Украіна.
- ^ Історія на сайті ЛАЗ(недаступная спасылка)
- ^ ЛАЗ не смог возобновить работу // «AUTO-Consulting.UA» от 26 января 2009
- ^ «Жизнь» украинскому автобусу // газета «Сегодня» № 191 (1536) от 27 августа 2003
- ^ Донецк подал в суд на Львов за евроавтобусы // «Сегодня. UA» от 20 июля 2012
- ^ ЛАЗ виготовив до Євро-2012 транспорту на понад 1 млрд грн // ZAXID.NET от 30 января 2012
- ^ ЛАЗ перебирається в Дніпродзержинськ (28.03.2013)
- ^ Арештовані будівлі ЛАЗу виставили на повторний аукціон
- ^ Христофоров, Владислав (9 чэрвеня 2018) Львівський автобусний завод (ЛАЗ) відновив виробництво та продаж автобусів (укр.). Національний промисловий портал. Праверана 19 кастрычніка 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|