Лешч
Шчупак звычайны | |
Лешч звычайны | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбтовыя |
Надкляса | Рыбы |
Кляса | Касьцявыя рыбы |
Інфракляса | Прамянёвапёрыя |
Атрад | Карпападобныя |
Сямейства | Карпавыя |
Род | Ляшчы |
Від | Лешч звычайны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Abramis brama | |
Лешч (па-лацінску: Abramis brama) — рыба сямейства карпавых атраду карпападобных.
Пашыраны ў вадаёмах Эўразіі. Паўпрахадная і жылая формы. Прыдонная рыба, жыве чародамі, пераважна ў месцах з павольнай плыньню, ямамі, заглееным дном. На Беларусі трапляецца ўсюды. Даўжыня да 75 см, маса да 6 кг. Цела высокае, бакі серабрыстыя з залацістым адлівам, сьпіна шаравата-зялёная. Сьпінны плаўнік высокі, кароткі, анальны доўгі. Луска тоўстая, шчыльная. Корміцца ракападобнымі, малюскамі, расьлінамі, маляўкі — плянктонам. Аб’ект промыслу. Мяса нятлустае, вельмі касьцістае, смакам нагадвае карпа. Можна варыць, гатаваць у жэле, смажыць (сатэ, або паніраваць).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лешч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў