Перайсьці да зьместу

Кіт (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кіт
Кіт
Лацінская назва Cetus
 · у родным склоне Ceti
 · скарот Cet
Простае ўзьняцьцё 1,42г
Схіленьне −11,35°
Квадрант SQ1
Плошча 1231 кв. гр. (4-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 88
Зорак з плянэтамі 22
Зорак ярчэй за 3.00m 2
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 9
Найярчэйшая зорка β Cet (Дэнэб Кайтас)[a] (2,04m)
Найбліжэйшая зорка Лейтэн 726-8
(8,73 сьв. г., 2,68 пк)
Аб’екты Мэсье 1
Мэтэорныя патокі
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж 70° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу лістапада.

Кіт (па-лацінску: Cetus, Cet) — сузор’е ў экватарыяльным поясе нябеснай сфэры. Назва сузор’я паходзіць ад Кітамарской пачвары ў грэцкай міталёгіі. Кіт знаходзіцца ў «воднай» частцы зорнага неба, побач з Вадалівам, Рыбамі і Эрыданам.

Сузор’е Кіта, бачнае няўзброеным вокам.

Кіт не зьяўляецца задыякальным сузор’ем, але экліптыка праходзіць побач зь яго граніцамі, таму ў сузор’і падчас можна пабачыць плянэты. Тым часьцей можна пабачыць у Кіце астэроіды, паколькі іх арбіты звычайна маюць большае нахіленьне да экліптыкі, як тое маюць плянэты. Так, у сузор’і Кіта ў 1807 годзе быў адкрыты астэроід 4 Вэста.

Найадметнейшай зоркай Кіта зьяўляецца Міра (ο Кіта) за 420 сьв. гадоў ад Зямлі. Яна стала першай зьменнай зоркай і правобразам для асобнага тыпу зьменных зорак. Кожныя 332 дні яна дасягае найбольшай, трэцяй, бачнай зорнай велічыні, і цьмее да 10-й, нябачнай няўзброеным вокам. Міра была адкрытая ў 1596 годзе Давідам Фабрыцыюсам.[1]

Аб’екты глыбокага космасу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паколькі Кіт ляжыць па-за галяктычнай плоскасьцю, добра бачныя далёкія галяктыкі. Найярчэйшая зь іх — Мэсье 77 (NGC 1068) — сьпіральная галяктыка 9-й зорнай велічыні каля δ Кіта за 50млн сьв. гадоў ад Зямлі. Яна павернутая да нас такім чынам, што можна разглядзець яе структуру і ядро, якое мае 10-ю зорную велічыню. Яна таксама зьяўляецца сэйфэртаўскай галяктыкай і ёсьць даволі яскравым аб’ектам у радыёспэктры.[1] У сузор’і знаходзіцца скупнасьць галяктык JKCS 041 — найаддаленейшы зь вядомых аб’ектаў, падобных яму.[2]

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б Ridpath & Tirion 2001. С. 114—116.
  2. ^ Scientists identify new galaxy (анг.) // Metro, 22 кастрычніка 2009 г.
Заўвагі
  1. ^ Зорка Міра (ο Кіта) пульсуе і ў сваім піку дасягае зорнай велічыні 2,0m.
  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2
  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіт (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 01г 25х 12с, −11° 21′ 00″