Перайсьці да зьместу

Кулён сярэдні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кулён сярэдні
Numenius phaeopus

Сярэдні кулён (Numenius phaeopus) — птушка сямейства бакасавых.

Размах крылаў 80 см, вага самцоў 300—400 г., самак — да 500 г. Адрозьніваецца ад вялікага кулёна тым, што чорна-бурое цемя ў яго падзелена пасярэдзіне сьветлай падоўжнай паласой і аблямавана сьветлымі бровамі, дзюба карацейшая, афарбоўка шэрая, з стракацінкамі па ўсім целе. Лапы высокія, сьветла-шэрыя. Крык нагадвае трэль.