Крайняя Поўнач
Выгляд
Крайняя Поўнач (па-расейску: Крайний Север) — частка тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаная галоўным чынам на поўнач ад Палярнага круга. Клімат надзвычай суровы. Тэрыторыя Крайняй Поўначы — гэта арктычная зона, тундра і лесатундра, а таксама тайга.
Да Крайняй Поўначы адносяць: Якуцію, Карэлію, Магаданскую і Мурманскую вобласьці, Камчацкі край, а таксама асобныя раёны і гарады Архангельскай вобласьці, Рэспублікі Комі, Цюменскай вобласьці, Краснаярскага краю, Іркуцкай і Сахалінскай абласьцей, Хабараўскага краю, а таксама астравы Паўночнага Ледавітага акіяну і яго мораў, астравы Берынгава і Ахоцкага мораў. Некаторыя тэрыторыі Расеі з суровым кліматам лічацца прыроўненымі да ўмоў Крайняй Поўначы.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1999 Т. 8: Канто — Кулі. — С. 443.