Перайсьці да зьместу

Конер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Koner
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Cono Heri
Іншыя формы
Варыянт(ы) Конар
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Конер»

Конер (Конар) — мужчынскае імя.

Кунар, пазьней Конэр (Cunari, Koner) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Конрад, Якун; германскія імёны Cundrud, Konrad, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[2] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Konarszczyzna (1744 год)[7].

Канярэвічы гербу Пагончык[8]літоўскі шляхецкі род[9].

На 1910 год існавала ваколіца Конараўшчына (Канароўшчына), а таксама вёска і маёнтак Канаршчына ў Амсьціслаўскім павеце Магілёўскай губэрні[10].

На гістарычнай Амсьціслаўшчыне існуе вёска Канаршчына.

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 381.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 150.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  8. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 322.
  9. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
  10. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 88, 93—94.