Перайсьці да зьместу

Кварк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сымбаль Назва Зарад Маса
бел. анг.
Першае пакаленьне
d найніжэйшы down 1/3 ~ 5 МэВ/c²
u найвышэйшы up 2/3 ~ 3 МэВ/c²
Другое пакаленьне
s дзіўны strange 1/3 95 ± 25 МэВ/c²
c зачараваны charm 2/3 1,8 ГэВ/c²
Трэцяе пакаленьне
b прыгожы beauty (bottom) 1/3 4,5 ГэВ/c²
t праўдзівы truth (top) 2/3 171 ГэВ/c²

Кварк — фундамэнтальная часьцінка ў стандартнай мадэлі, якая не назіраецца ў свабодным стане. Гіпотэза пра існаваньне кваркаў узьнікла ў 1964 г. у схеме ўнітарнае сымэтрыі. Тэорыя прыпісвае кваркам дробны электрычны зарад (1/3 і 2/3 ад элемэнтарнага). Паводле стандарнае мадэлі зь іх складаюцца ўсе гадроны. З трох — барыёны, і з пары кварк-антыкварк — мэзоны. Пошукі кваркаў да гэтага часу не далі посьпеху, калі не лічыць 6 вельмі супярэчлівых выпадкаў выяўленьня іх у касьмічных прамянях. На дадзены момант вядомыя 6 «водараў» кваркаў, уласьцівасьці якіх прыведзеныя ў табліцы.