Кахоўка
Кахоўка | |||||
укр. Каховка | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1492 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Хэрсонская | ||||
Раён: | Кахоўскі | ||||
Плошча: | 38,3 км² | ||||
Вышыня: | 29 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 36 599 чал. (2017)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 955,59 чал./км² (2017) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы – 82.1%, расейцы – 15.1%, беларусы – 0.7% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC 2 | ||||
летні час: | UTC 3 | ||||
Тэлефонны код: | 380 5536 | ||||
Паштовы індэкс: | 74800 | ||||
КОАТУУ: | 6510400000 | ||||
Нумарны знак: | BT, НТ / 22 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°48′0″ пн. ш. 33°28′0″ у. д. / 46.8° пн. ш. 33.46667° у. д.Каардынаты: 46°48′0″ пн. ш. 33°28′0″ у. д. / 46.8° пн. ш. 33.46667° у. д. | ||||
Кахоўка | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://kakhovka-rada.gov.ua/ |
Кахо́ўка (па-ўкраінску: Каховка, у мінулым Іслам-Кермэн) — места абласнога значэньня ў Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны, адміністрацыйны цэнтар Кахоўскага раёну.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьмяшчаецца на левым беразе Дняпра, за 90 кілямэтраў ад абласнога цэнтру й 10 кілямэтраў ад аднайменнай чыгуначнай станцыі на маршруце Хэрсон — Нававэсэла Запароскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваная ў 1492 року крымскім ханам Мэнглі I Гірэем як фартэцыя Іслам-Кермэн (İslâm Kirmân). Гэтая назва перакладаецца як ісламская фартэцыя.
У 1791 року з удзелам палкоўніка Л. М. Кулікоўскага ўзьнікла сучасная Кахоўка, яна была названая ў гонар вядомых расейскіх вайсковых братоў Мікалая ды Васіля Кахоўскіх. Яны ператварылі паселішча ў гандлёвае мястэчка, чаму вельмі спрыяла ягонае выгаднае геаграфічне становішча на перакрыжаваньні гандлёвых шляхоў, каля колішняга Гаванскага перавозу праз Дняпро.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кахоўка сёньня — адзін з прамысловых цэнтраў Хэрсоншчыны. Лідэрам прамысловай вытворчасьці зьяўляецца акцыянэрнае таварыства «Кахоўскі завод электразварнага абсталяваньня». Завод вырабляе сучасную электразварную тэхніку, якая пастаўляецца ў амаль 80 краінаў сьвету. Сярод прадукцыі заводу асабліва вялікім попытам карыстаюцца электрамасьляныя абагравальнікі.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1992 року Кахоўка зьяўляецца сталіцай міжнароднага музычнага фэстывалю «Таўрыйскія гульні». Крэда імрэзы — жывы гук ды найлепшая сцэна. За 12 рокаў на ёй выступілі 170 выканаўцаў з 16 краінаў сьвету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Колькасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1923 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2017 |
---|---|---|---|---|---|---|
6672 | 18 628 | 28 472 | 38 742 | 42 895 | 38 238 | 36 599 |
Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]украінская мова | расейская | цыганская |
---|---|---|
73,85% | 25,27% | 0,24% |