Карачаў
Выгляд
Карачаў | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1146 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Бранская вобласьць | ||||
Муніцыпальны раён: | Карачаўскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 200 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 19 606 чал. (2009) | ||||
Часавы пас: | UTC 3 | ||||
Тэлефонны код: | 7 48335 | ||||
Паштовы індэкс: | 242500 | ||||
Нумарны знак: | 32 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°7′0″ пн. ш. 34°59′0″ у. д. / 53.11667° пн. ш. 34.98333° у. д.Каардынаты: 53°7′0″ пн. ш. 34°59′0″ у. д. / 53.11667° пн. ш. 34.98333° у. д. | ||||
Карачаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://karadmin.ru/ |
Кара́чаў — места ў Бранскай вобласьці Расеі, на рацэ Сьнежаці. Адміністрацыйны цэнтар Карачаўскага раёну. Насельніцтва на 2009 год — 19 606 чал.
Знаходзіцца за 44 км на ўсход ад Бранску.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1146: першыя згадкі ў Іпацьеўскім летапісе, горад Ноўгарад-Северскага княства.
- 1246: цэнтар удзельнага княства.
- сярэдзіна XIV стагодзьдзя: у складзе Вялікага Княства Літоўскага, места Старадубскага княства.
- 1503: трапіў пад уладу Масковіі.
- 1708: у Кіеўскай губэрні, а ад 1732 году ў Белгарадзкай губэрні.
- 1796: цэнтар павету Арлоўскай губэрні.
- 1868: празь места прайшла Рыга-Арлоўская чыгунка.
- 1929: цэнтар раёну.
- 1941—1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У гэты час места наведваў беларускі дзеяч Зьміцер Касмовіч, паводле сьведчаньняў якога «Карачаў быў апошнім местам на ўсход ад Бранску, дзе адчувалася пераважна беларуская гаворка».[1]
- 1944: у Бранскай вобласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1894 год — 16 888 чал. (8542 мужчынаў і 8346 жанчын)[2]
- XX стагодзьдзе: 1939 год — 18,0 тыс. чал.; 1950 год — 8,9 тыс. чал.; 1970 год — 16 тыс. чал.[3]; 1979 год — 20,0 тыс. чал.; 1992 год — 22,6 тыс. чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 19,6 тыс. чал.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Завод «Электрадэталь», АТ «Мэталіст» і «Машыны і запчасткі». Швацкае АТ «Сылуэт», камбінат «Інтэр’ер». Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сабор Сьв. Міхаіла Арханёла (XVIII ст.).
- Царква Ўсіх Сьвятых (1863).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ За вольную і сувэрэнную Беларусь // Спадчына № 6/2003
- ^ Карачев // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Карачев // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Карачев // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Karaczew // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 827—828
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карачаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|