Канстытуцыя Альбаніі
Выгляд
Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
Канстыту́цыя Альба́ніі — асноўны закон Альбаніі, прыняты 21 кастрычніка 1998 году. Канстытуцыя ўключае прэамбулу, 18 частак, 183 артыкулы.
Асноўныя прынцыпы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Альбанія — парлямэнцкая рэспубліка.
- Рэспубліка Альбанія — унітарная, непадзельная дзяржава.
- Улада грунтуецца на сыстэме свабодных, роўных, усеагульных, пэрыядычных выбараў.
- Закон складае аснову і абмяжоўвае дзейнасьць дзяржавы.
- Канстытуцыя — вышэйшы закон у Рэспубліцы Альбанія.
- Палітычныя партыі ствараюцца свабодна. Іх арганізацыя павінна ажыцьцяўляцца на дэмакратычных прынцыпах.
- У Альбаніі няма афіцыйнай рэлігіі.
- Эканамічная сыстэма Рэспублікі грунтуецца на прыватнай і дзяржаўнай уласнасьці, а таксама на рынкавай эканоміцы і на свабодзе гаспадарчай дзейнасьці.
- Узброеныя сілы забясьпечваюць незалежнасьць дзяржавы, а таксама абараняюць цэласнасьць яе тэрыторыі і яе канстытуцыйны лад.
- Дзяржаўнай мовай зьяўляецца альбанская.