Перайсьці да зьместу

Камчацкі край

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Камчацкі край
Камчатский край

Сьцяг
Гімн гімн Камчацкага краю[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус Край
Уваходзіць у Далёкаўсходняя фэдэральная акруга, Далёкаўсходняя эканамічная акруга
Адміністрацыйны цэнтар Петрапаўлаўск-Камчацкі
Дата ўтварэньня 2007
Глава адміністрацыі Аляксей Кузьміцкі
Афіцыйныя мовы расейская
Насельніцтва (2002) 358,8 тыс.
Шчыльнасьць 0,76 чал./км²
Плошча 472 300 км²
Месцазнаходжаньне Камчацкага краю
Камчацкі край на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC 12 (узімку)
UTC 13 (улетку)
Код ISO 3166-2 RU-KAM
Тэлефонны код 415
Код аўтам. нумароў 41 і 82
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Камчацкі край — адзін з суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі. Знаходзіцца на Камчацкай паўвысьпе. На поўначы мяжуе з Чукоцкай аўтаномнай акругай, на паўночным захадзе — з Магаданскай вобласьцю. Утвораны 1 чэрвеня 2007 года шляхам аб’яднаньня Камчацкай вобласьці і Карацкай аўтаномнай акругі.

Камчацкая паўвыспа знаходзіцца ў зоне актыўнай вульканічнай дзейнасьці, на яе тэрыторыі налічваецца каля 300 буйных і сярэдніх вульканаў, 29 зь іх зьяўляюцца дзейнымі. Тут разьмешчаны самы высокі вулькан Эўразіі — Ключэўская сопка. Зь дзейнасьцю вульканаў зьвязанае ўтварэньне шматлікіх карысных выкапняў, а таксама гідратэрмальная актыўнасьць: зьяўленне гарачых крыніцаў, утварэньне фумарол, гейзэраў і інш. На тэрыторыі Камчаткі знаходзяцца Краноцкі запаведнік і сусьветна вядомая Даліна гейзэраў. Клімат халодны і вільготны. Прыродныя рэсурсы ўключаюць золата, вугаль, сьлюду і прыродны газ.

Насельніцтва 358,8 тысяч чалавек. З іх:

  • расейцы — 290 108 чал. (80,8%);
  • украінцы — 20 870 чал. (5,8%);
  • каракі — 7 328 чал. (2%);
  • татары — 3 617 чал. (<1,00%);
  • беларусы — 3 347 чал. (<1,00%).

55% насельніцтва жыве ў сталіцы краю — горадзе Петрапаўлаўск-Камчацкі. На тэрыторыі края існуе 11 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадзкія акругі, 6 гарадскіх паселішчаў і 50 сельскіх паселішчаў.

Муніцыпальныя раёны:

  • Алеуцкі муніцыпальны раён;
  • Быстрынскі муніцыпальны раён;
  • Елізаўскі муніцыпальны раён;
  • Карагінскі муніцыпальны раён;
  • Мількоўскі муніцыпальны раён;
  • Алюторскі муніцыпальны раён;
  • Пенжынскі муніцыпальны раён;
  • Собалеўскі муніцыпальны раён;
  • Тыгільскі муніцыпальны раён;
  • Усьць-Бальшарэцкі муніцыпальны раён;
  • Усьць-Камчацкі муніцыпальны раён;

Гарадзкія акругі:

  • Гарадзкая акруга Петрапаўлаўск-Камчацкі
  • Вілючынская гарадзкая акруга (ЗАТУ)
  • Гарадзкая акруга «пасёлак Палана»

У эканоміцы края пераважае рыбалоўства (каля 55% ВУП), на поўначы края — горназдабыўная прамысловасьць (здабыча золата і плаціны). Разьвіты турызм, здабыча пушнога зьвера: собаля, лісіцы, марскога коціка, блакітнага пясца.

Сельская гаспадарка прадстаўленая пераважна аленегадоўляй.

У краі значная колькасьць вайсковых аб’ектаў: базаў падводных чоўнаў, авіябазаў, радарных станцыяў і іншых.