Казяльцовыя
Выгляд
Казяльцовыя | |
Ranunculus acris — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Казяльцовакветныя (Ranunculales) |
Сямейства | Казяльцовыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Ranunculaceae Juss. | |
Казяльцовыя (Ranunculaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 43 роды і 2346 відаў[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнікі гэтага сямейства — аднагадовыя або шматгадовыя травы, часта карэнішчавыя, хмызьнякі або ліяны. Лісьце звычайна прыкаранёвае і сьцяблёвае, чарговае або часам супратыўнае, рэдка ў кольцах, простае або складанае, суцэльнае або падзеленае, прылісткі прысутныя або адсутнічаюць. Кветкі ў суквецьці або адзіночныя; чашалісьцікаў 3–6(20); пялёсткаў 0–26; тычачак 5–шмат. Плод — сямянка, лісьцянка, радзей каробачка, ягада. Насеньне ад 1 да шмат[2][3].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, у асноўным ва ўмераных зонах[2][3][4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
- ^ а б Flora of North America. efloras.org. Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
- ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |