Жуль Вэрн
Жуль Вэрн | |
па-француску: Jules Verne | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 8 лютага 1828[1][2][3][…] |
Памёр | 24 сакавіка 1905[2][3][6][…] (77 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Jean-Pierre Polnareff[d][7] Sophie Allotte de La Fuye[d][7] |
Сужэнец | Honorine du Fraysne de Viane[d] |
Дзеці | Michel Verne[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Гады творчасьці | 1850 — 1905 |
Кірунак | фантастыка |
Жанр | раман |
Мова | француская |
Значныя творы | «Дзеці капітана Гранта» |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Жуль Вэрн (па-француску: Jules Verne; 8 лютага 1828, Нант, Францыя — 24 сакавіка 1905) — францускі пісьменьнік-фантаст.
Жуль Вэрн быў адным з вынаходнікаў і стваральнікаў новага літаратурнага жанру — навуковай фантастыкі. Сам сябе Жуль Вэрн лічыў аўтарам «навукова-павучальных раманаў», ён казаў, што ўважлівы чытач даведваецца шмат чаго пра фаўну, флёру, геаграфію і гісторыю ў час падарожжаў па розных краінах і мясьцінах. Часам цэлыя главы яго раманаў прысьвечаныя інфарматыўным экскурсам, як напрыклад першая глава «Гандляваньне рабамі» ў другой частцы «Афрыка» рамана «Пятнаццацігадовы капітан».
Шматлікія вынаходніцтвы аўтара — гэта ня простыя прадукты фантазіі, а дасканала дасьледаваныя Жулем Вэрнам магчымасьці. Ужо толькі гэты факт сьведчыць аб тым, што некаторыя рухавая сродкі зь цягам часу павінны былі стаць рэчаіснасьцю. Некаторыя зь іх былі ўжо на самой справе пабудаваныя, але заставаліся агульна невядомымі: сам Жуль Вэрн паведамляў аб тым, што падводныя лодкі будаваліся італьянцамі за 60 год да таго, як зьявіўся капітан Нэма.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Парыж у XX стагодзьдзі» (1860 / 1999), Paris au 20e siécle (неапублікаваны манускрыпт доўгі час быў зьніклым, але потым быў знойдзены)
- «Дзеці капітана Гранта» (1868), Les enfants du capitaine Grant
- «Таямнічы востраў» (1875), L’Ile mystérieuse
- «Пятнаццацігадовы капітан» (1878), Un capitaine de quinze ans
- «Другая айчына» (1900), Seconde patrie
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жуль Вэрн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ Jules Gabriel Verne // база зьвестак Léonore (фр.) — ministère de la Culture.
- ^ а б Evans A. B. Jules Verne // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Jules Verne // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ а б Наркевич А. Ю. Верн Жюль // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 536.
- ^ а б Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ Jules Verne // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.