Жако
Афрыканскі шэры папугай | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Птушкі |
Падкляса | Кілегрудыя |
Атрад | Папугаепадобныя |
Сямейства | Папугаевыя |
Падсямейства | Папугаі |
Род | Жако |
Від | Жако |
Падвіды | Чырванахвосты афрыканскі шэры папугай Бурахвосты афрыканскі шэры папугай |
Бінамінальная намэнклятура | |
Psittacus erithacus | |
Арэал | |
Афрыканскі шэры папугай, жако (па-лацінску: Psittacus erithacus) — адзіны прадстаўнік роду ў сямействе папугаевых.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня цела можа дасягаць 30-35 см, размах крылаў 65, даўжыня крыла 22, а хвасту 8 см. Маюць чорную загнутую дзюбу, сьвінцова-шэрыя лапы. У апярэньні жако два асноўныя колеры — пер’е попельна-шэрага колеру з крыху сьвятлейшымі краямі і вішнёва-чырвоны колер хваста.
Падвіды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найчасьцей вылучаюць два падвіды[1]:
- Чырванахвосты жако (па-лацінску: Psittacus erithacus erithacus) — даўжныя цела да 35 см, пер’е попельна-шэрае, хвост вішнёвага колеру, дзюба цалкам чорная[1]. Распаўсюджаны з паўднёва-ўсходняга Берагу слановай косткі да заходняе Кеніі, паўночна-заходняе Танзаніі, паўднёвае ДР Конга і паўночнае Анголы.
- Бурахвосты жако (па-лацінску: Psittacus erithacus timneh) — меншыя, даўжынёй цела да 29 см, маюць цямнейшюю афарбоўку, цёмна-малінавы хвост, на верхняй частцы дзюбы маюць зону колеру слановай косткі. Пражывае ў заходняй частцы Верхняе Гвінэі і ў саваннах Заходняе Афрыкі ад Гвінэі-Бісаў, Сьеры-Леонэ і паўднёвае Малі на ўсход да ракі Бандама ў Кот д’Івуары.
Некаторыя арнітолягі вылучае яшчэ трэці і чацьверты падвіды.
Розум і перайманьне словаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Папугаевыя лічацца аднымі з самых разумных птушак, здольных да гукаперайманьня (хоць ацэнка разумовых здольнасьцяў у пэўнай меры ўмоўная). Жако ў сярэднім можа запомніць больш за 100 выразаў. Шматразовыя экспэрымэнты з папугаямі жако(ru), адным зь якіх быў Алекс(en), праведзеныя доктарам навук Ірэн Пэпэрбэрг(en), паказалі, што гэтыя птушкі могуць асацыяваць словы чалавечай мовы з прадметамі, якія яны абазначаюць, а таксама здольныя ўспрымаць паняцьце формы, колеру, парадкавага нумару, нуля і да т.п. Яшчэ адзін папугай, Нкісі(en), у 2004 годзе меў слоўнікавы запас 950 словаў і мог складаць зь іх фразы[2].
Шматлікія жако пачынаюць вывучаць мову да двух-трох гадоў, бурахвостыя жако робяць гэта крыху раней. У хатніх умовах часта імкнуцца паўтараць гукі бытавой электронікі: тэлефонаў, дамафонаў ці гадзіньнікаў. Часта імітуюць гукі іншых птушак.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Forshaw & Cooper (1978)
- ^ Nkisi Audio Text 1
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жако — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Psittacus erithacus — таксанамічная інфармацыя
- Афрыканскі шэры папугай (анг.) у энцыкляпэдыі папугаеў
- Афрыканскі шэры папугай на бачыне Fauna.by
- Зьвесткі пра ахову папуляцыі (анг.) на бачыне BirdLife International
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |