Гітэр
Гітэр лац. Giter / Hiter | |
Getær | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Geto Heri |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гедэр, Гедр, Гідр, Кецер, Кадэр, Кадар |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гітэр» |
Гітэр, Гедэр (Гедр, Гідр, Кецер, Кадэр, Кадар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гадэр, Гідар або Гетэр (Gadher, Gader[a], Gidhari[1], Getter[2], Getær[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[5] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[6], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[7], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[8], германскага heru 'меч'[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Kadar, Gader і Geter[9].
У Прусіі бытавала імя Кадар: Cador / Kadar (1408 год)[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: y zasciankow sioła Giterow (25 лютага 1569 году паводле выпісу 27 кастрычніка 1797 году)[11]; Kieterowa z Giewił (18 сьнежня 1725 году)[12]; Andream Giedrowicz (20 лістапада 1800 году)[13].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Амброс Янавіч Кецер — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[14]
- Ян (Іван) Гітэр — уладальнік зямлі ў Віцебскім павеце на 1878 год[15]
- Паўліна Гідрэвіч (Gidrewicz) — уладальніца гаспадаркі ў Даўгінаве на 1939 год[16]
Кадэры (Kader) — прыгонныя з ваколіцаў Аліты, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[17].
Гітэры (Gitter) гербу Даліва — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[18].
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Гедаровіч у летувізаванай форме[19].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнтак Гедэрышкі Малыя ў Вількамірскім павеце і Гітарскі ключ каля Шаўляў[20].
У інвэнтарох 1655 і 1746 гадоў упамінаўся двор Кадарышкі (Кадаришки) у Троцкім ваяводзтве[21]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паводле назвы мясцовасьці Gadereshusen
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 328.
- ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 525.
- ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 114.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 563.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 100, 117.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 41.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 317.
- ^ Raganu teismai Lietuvoje. — Vilnius, 1987. P. 342.
- ^ G, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 132.
- ^ Памятная книжка Витебской губернии. На 1878 год. — Витебск, 1878. С. 263.
- ^ Ryszard Sys, Właściciele gospodarstw rolnych w woj. wileńskim w latach 1928—1939. Część V, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 359.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 140.
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 663.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 187, 196.
- ^ Каталог древним актовым книгам губерний: Виленской, Гродненской, Минской и Ковенской, а также книгам некоторых судов губерний Могилевской и Смоленской, хранящимся ныне в Центральном архиве в Вильне. — Вильна, 1872. С. 743.