Перайсьці да зьместу

Голацкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Голацкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Голацак
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 2671 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC 03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Го́лацкі сельсаве́тадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Голацак.

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Сьмілавіцкага раёну Менскай акругі. 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет далучаны да навастворанага Рудзенскага раёну. 6 ліпеня 1935 году раён перайменаваны ў Сьмілавіцкі, які з 11 лютага 1938 году атрымаў ранейшую назву. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну.

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Зазер’е, Лешніца, Такарня, Яснаўка, якія ўваходзілі ў склад Пярэжырскага сельсавету[1].