Віцебскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
Віцебскі мэдычны ўнівэрсытэт | |
Віцебскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт | |
Заснаваны | 1 лістапада 1934 (90 гадоў таму) |
---|---|
Тып | урадавы |
Рэктар | Анатоль Шчастны |
Факультэтаў | 7 |
Колькасьць студэнтаў | больш за 6000[1] |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Віцебск |
Краіна | Беларусь |
Кампус | гарадзкі |
Былыя назвы | Віцебскі дзяржаўны мэдычны інстытут |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | vgmu.by |
Віцебскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт (ВДМУ) — профільны ўнівэрсытэт, знаходзіцца ў Віцебску. Утвораны пад назвай Віцебскі дзяржаўны мэдычны інстытут Пастановай Савета народных камісараў БССР 1 лістапада 1934 як бальніца-мэдычная ВНУ, на ўсіх курсах навучаліся 250 чалавек.
Першым дырэктарам інстытуту быў прызначаны доктар мэдычных навук, прафэсар Майсей Анісімавіч Хазанаш, выхаванец мэдычнага факультэта Бэрнскага ўнівэрсытэту.
У 1938 годзе бальніца-мэдычная ВНУ пераназваная ў Віцебскі медыцынскі інстытут.
Інстытут падчас вайны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да 1941 году было ажыцьцёўлена сем выпускаў урачоў. У пачатку вайны інстытут быў эвакуіраваны ў Чалябінск, затым у 1943 годзе — у Яраслаўль. Пасьля на базе Віцебскага мэдычнага інстытуту быў створаны Яраслаўскі мэдычны інстытут. У 1944 годзе частка супрацоўнікаў інстытуту вярнулася ў Менск, удзельнічала ў аднаўленьні Менскага мэдычнага інстытуту. У 1946 годзе інстытут вярнуўся на родную Віцебшчыну. З 1946 году па 1950 ВНУ ўзначальваў Анісім Іванавіч Саўчанка, намесьнік Міністра аховы здароўя БССР. У 1948 годзе было створана студэнцкае навуковае таварыства.
Гісторыя ВДМУ пасьля вайны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1970-1980-я пабудаваны новы корпус мэдычнага інстытуту (арх. Данілаў[2]). У 1984 годзе з нагоды 50-годзьдзя інстытуту ён узнагароджваецца ордэнам Сяброўства народаў і адкрываецца факультэт ўдасканаленьня ўрачоў. У 1989 годзе інстытут з падначаленьня Міністэрства аховы здароўя СССР перадаецца Міністэрству аховы здароўя БССР.
З 1997 па 2005 гг. унівэрсытэт узначальваў Аляксандар Косінец. За гэты пэрыяд у ўнівэрсытэце праведзены глыбокія пераўтварэньні. Адкрытыя факультэты: падрыхтоўкі замежных грамадзян (1997), павышэньня кваліфікацыі спэцыялістаў і перападрыхтоўкі кадраў (1997), прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі (1998), стаматалягічны (2001), пэдагогікі і псыхалёгіі вышэйшай мэдычнай школы (2001). На факультэтах арганізуюцца новыя катэдры і курсы павышэньня кваліфікацыі спэцыялістаў. 10 сакавіка 2003 году загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь была створана Клініка ВДМУ.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет - Университет (рас.)
- ^ Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5. с. 117
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Віцебскі мэдычны ўнівэрсытэт (рас.)