Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы
Скарачэньне: ВП:АА |
---|
Абраныя артыкулы — артыкулы, каторыя вікіпэдысты лічаць найлепшымі ў праекце.
Перад тым, як зьявіцца на гэтай старонцы, такія артыкулы праходзяць працэдуру абраньня на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы, дзе яны праходзяць праверку на дакладнасьць, нэўтральнасьць, поўнасьць і стыль выкладаньня ў адпаведнасьці з крытэрамі абраных артыкулаў. Артыкулы, якія больш не задавальняюць гэтым крытэрам, могуць быць вынесеныя на пазбаўленьне статусу. Зараз у Вікіпэдыі клясычнай беларускай мовай 41 абраны артыкул з агульнай колькасьці 88 487 артыкулаў. Такім чынам, прыкладна кожны з 2158 артыкулаў — абраны. Глядзіце сьпіс абраных артыкулаў з датамі абраньня. Усе абраныя артыкулы пазначаюцца выявай жоўтай зоркі () ў верхнім правым куце старонкі. Існуюць таксама Добрыя артыкулы, каторыя яшчэ не задавальняюць усім крытэрам абраных, аднак набліжаюцца да іх па якасьці. |
Якасны зьмест: Дапаможныя сродкі:
Зьвязаныя матэрыялы: |
Цяперашні абраны артыкул
[рэдагаваць крыніцу]Вуліца Інтэрнацыянальная, гістарычныя Зборавая і Валоцкая — вуліца ў цэнтральнай частцы Менску, якая зьвязвае Гарадзкі Вал з Лавамі праз Высокі Рынак і Валокі Полацкія. Існуе з XVI стагодзьдзя. Гістарычна складалася зь дзьвюх вуліцаў, першая зь якіх атрымала назву ад збудаванага на ёй кальвінскага збору, другая — ад мясцовасьці Валок Полацкіх. Цяперашняя афіцыйная назва ўжываецца з савецкіх часоў, калі вуліцу перайменавалі, відаць, у гонар камуністычнага інтэрнацыяналу.
Асноўны комплекс вуліцы склаўся на канец XIX — пачатак XX стагодзьдзяў. Усе будынкі шчыльна прылягаюць адзін да аднаго, арыентаваныя галоўнымі фасадамі на лінію забудовы, утвараючы ўраўнаважаную кампазыцыю. Дамінантай вуліцы Зборавай быў комплекс кляштару бэнэдыктынак з касьцёлам Сьвятога Войцеха ў стылі віленскага барока, вуліцы Валоцкай — комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Тамаша Аквінскага ў стылі барока, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, часткова зруйнаваныя расейскімі і зьнішчаныя да падмуркаў савецкімі ўладамі. У наш час на вуліцы месьцяцца будынак Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, адноўлены гатэль «Эўропа», будынак кінатэатру «Перамога», дом-музэй Ваньковічаў і іншыя. Побач з вуліцаю знаходзяцца некалькі паркаў і сквэраў.
(артыкул цалкам…)