Вялікі куду
Вялікі куду | |
Вялікі куду, самец | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўмэтазоі |
Падразьдзел | Другаснаротыя |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чатырохногія |
Кляса | Сысуны |
Падкляса | Зьвяры |
Інфракляса | Пляцэнтарныя |
Атрад | Парнакапытныя |
Падатрад | Жвачныя |
Сямейства | Пустарогія |
Падсямейства | Bovinae |
Род | Tragelaphus |
Від | Вялікі куду |
Бінамінальная намэнклятура | |
Tragelaphus strepsiceros | |
Вялікі куду (Tragelaphus strepsiceros) — афрыканскі від антылёпаў з падсямейства быкоў (Bovinae).
Зьнешні выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Поўсьць самцоў афарбаваная ў шэра-карычневыя колеры, а ў самак і маладняку сьветла-карычневага колеру. На футры куду як правіла маецца ад шасьці да дзесяці вэртыкальных палосак. У куду буйныя акруглыя вушы і часам даволі доўгі хвост. У самцоў на галаве растуць буйныя завінчаныя рогі, які дасягае велічыні да 1 метра. Патомства па зьнешняму выгляду нагадвае бязрогіх самак. Велічыня ў карку складае каля 1,40 м, а даўжыня каля 2,20 м самцы дасягаюць вагі да 250 кг, самкі — да 200 кг. Вялікага куду зьнешне лёгка зблытаць з роднаснай яму ньялай, да таго ж іх арэалы распаўсюджвання часткова перакрыжоўваюцца.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
Вялікі куду — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў