Перайсьці да зьместу

Вэйдэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Weidher
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Weido Heri
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вайдар
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вэйдэр»

Вэйдэр, Вайдар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Вейдэр, Вайтар або Вейдыр (Weidher, Uaithari, Weidire) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова вайд- (вейд-) (імёны ліцьвінаў Вайдзіла, Войдаўт; германскія імёны Weidel, Weidelt) паходзіць ад гоцкага waida 'поле, паша'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[2].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wieś Weyderowo. Jakub Weyder, Marcin y Ładuz Weyderowie (26 жніўня 1765 году)[5].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Вайдары (Вайдары) каля Цельшаў[6].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1494.
  2. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  5. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 130.
  6. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 62.