Выганіцкі раён
Выганіцкі раён | |
Выгоничский район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Бранскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Выганічы |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Насельніцтва (2009) | 22 600 |
Плошча | 1028 км² |
Месцазнаходжаньне Выганіцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC 3 |
Тэлефонны код | 7 48341 |
Код аўтам. нумароў | 32 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Вы́ганіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ўва ўсходняй частцы Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Выганічы.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча раёну — 1028 км². Асноўныя рэкі — Дзясна, Лоўча, Ражок, Крупец.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выганіцкі раён быў сфармаваны ў 1929 годзе на аснове Выганіцкай воласьці Бежыцкага павету, аднак ужо ў 1932 раён быў скасаваны, а ягоную тэрыторыю падзялілі паміж Бранскім, Почапскім і Трубчэўскім раёнамі. У 1939 годзе Выганіцкі раён быў адноўлены.
5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Выганіцкі раён. У 1963 годзе раён ізноў скасавалі, а аднавілі ў 1977 годзе.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 1 студзеня 2009 году насельніцтва раёну складала 22,6 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 83 сельскія населеныя пункты. Найбуйнейшыя сёлы раёну — Кокіна, Лопуш.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 1 мескае і 9 сельскіх паселішчаў:
Мескія паселішчы:
Сельскія паселішчы:
- Кокінскае сельскае паселішча
- Краснасельскае сельскае паселішча
- Лопускае сельскае паселішча
- Орменскае сельскае паселішча
- Скрабінскае сельскае паселішча
- Сасноўскае сельскае паселішча
- Утынскае сельскае паселішча
- Хмелеўскае сельскае паселішча
- Хутар-Борскае сельскае паселішча
Навука
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сяле Кокіна Выганіцкага раёну разьмяшчаецца Бранская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэшткі старажытных паселішчаў і гарадзішчаў уздоўж рэчак Дзясна і Рэўна.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сяло Лопуш Выганіцкага раёну — радзіма паэта М. Грыбачова.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выганіцкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Выганіцкі раён на Radzima.org
- Сайт адміністрацыі Выганіцкага раёну Бранскай вобласьці (рас.)
- Гісторыя адміністрацыйных пераўтварэньняў Бранскай вобласьці(недаступная спасылка) (рас.)
|