Войнар
Войнар лац. Vojnar | |
Wunar | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Uuenna Hari |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вонар, Вэйнэр |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Войнар» |
Войнар (Вэйнэр), Вонар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вунар (Wunar, Wunnere[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Вайнейка, Вайніла, Войнат; германскія імёны Vunnecho, Vuinla, Wonnat) паходзіць ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены', а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wojnar (Wojner, Wujner)[6]: Wuyner (1393 год), Woyner (1408 і 1422 гады), Voynar (1424, 1464 і 1490 гады), Woynar (1436, 1437, 1439, 1447, 1449, 1487 і 1497 гады), Waynar (1452 год)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Павел Воинаровичъ (1528 год)[8]; Визкгирд Воинарович… Бутвид Воинарович… Пац Воинарович (1537—1538 гады)[9]; бояринъ остринъский… на землю Войшнаровъщину (10 верасьня 1546 году)[10]; села Вонаровичовъ (1554 год)[11]; Павелъ Юръевичъ Войнаровичъ (1567 год)[12]; Jan Weyner (1737 год)[13]; Waynerowicz (15 лістапада 1796 году)[14].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кляўс Войнэр (Klaus Voyner) — мешчанін кракаўскага Казімежа, які ўпамінаецца ў 1423 годзе[15]
- Павал Войнаравіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Анджэй Вайнаровіч (Andrzej Wojnarowicz) — львоўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1580 годзе[16]
- Ян Войнар (Jan Wojnar) — львоўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1595 і 1602 гадох[17]
- Мэльхіёр Войнар (Melchior Wojnar) — львоўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1649 годзе[18]
Вайнаровічы (Wojnorowicz) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[19].
Войнары (Wojnar) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[20].
У 1683 годзе ўпаміналася вёска Войнараўка каля Малыну[21].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 522.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1665.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 277.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 6. — Wrocław, 1981—1983. S. 174.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 141, 322, 329.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 30 (1480—1546 гг.). — Менск, 2008. С. 244.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 36.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 670.
- ^ Lebedys J. Lietuvių kalba XVII—XVIII a. viešajame gyvenime. — Vilnius, 1976. P. 55.
- ^ V, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
- ^ Testamenty z ksiąg sądowych małych miast polskich do 1525 roku. — Warszawa, 2017. S. 47.
- ^ Testamenty mieszkańców lwowskich z drugiej połowy XVI i z XVII wieku. — Warszawa, 2017. S. 67.
- ^ Testamenty mieszkańców lwowskich z drugiej połowy XVI i z XVII wieku. — Warszawa, 2017. S. 90, 105.
- ^ Testamenty mieszkańców lwowskich z drugiej połowy XVI i z XVII wieku. — Warszawa, 2017. S. 225.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 365.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 854.
- ^ Непокупный А. П. Балто-севернославянские языковые связи. — Киев, 1976. С. 167.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)