Перайсьці да зьместу

Вецярэвіцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вецярэвіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Вецярэвічы 2
Дата ўтварэньня 4 студзеня 1964
Дата скасаваньня 28 траўня 2013
Насельніцтва
  • 954 чал. (2009)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC 03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вецярэ́віцкі сельсавет — колішняя адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўлялася вёска Вецярэвічы 2.

29 чэрвеня 2006 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Борцы, Бярэзьнікі, Выемка, Глод, Грыбное, Дубавое, Ельнікі, Завод, Ільлінка, Карнічае, Кашалі, Ладымер, Міжылішча, Медзенае, Пагарэлец, Паднямонец, Парэчча, Пахар, Рудзіца, Селецак, Селішча, Ямнае — ліквідаванага Селецкага сельсавету[1].

28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Антанова, Борцы, Бярэзьнікі, Вецярэвічы, Вецярэвічы 2, Выемка, Вяркалы, Глод, Грыбное, Дубавое, Ельнікі, Завод, Ільлінка, Карнічае, Кашалі, Ладымер, Лучкі, Медзенае, Міжылішча, Міхалова, Пагарэлец, Паднямонец, Парэчча, Пахар, Пратасаўшчына, Пруцак, Рудзіца, Селецак, Селішча, Слабада, Ямнае — перададзеныя ў склад Шацкага сельсавету[2].