Перайсьці да зьместу

Ветразі (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ветразі
Ветразі
Лацінская назва Vela
 · у родным склоне Velorum
 · скарот Vel
Простае ўзьняцьцё 9г
Схіленьне −50°
Квадрант SQ2
Плошча 500 кв. гр. (32-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 50
Зорак з плянэтамі 7
Зорак ярчэй за 3.00m 5
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 2
Найярчэйшая зорка γ Vel (1,75m)
Найбліжэйшая зорка Глізэ 367
(32,02 сьв. г., 9,82 пк)
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж 30° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу сакавіка.

Ве́тразі (па-лацінску: Vela, Vel) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, якое першапачаткова было часткай большага, цяпер скасаванага, сузор’я Карабель Арго. Цяпер Карабель Арго на небе прадстаўлены Ветразямі, побач з Кілем і Кармою.

Карабель Арго, вельмі буйнае сузор’е на тагачасным небе, быў падзелены ў 1752 годзе францускім астраномам Нікаля Люі дэ Лякайлем на тры часткі: Кіль, Ветразі і Карму. Аднак Лякайль не пераразьмеркаваў зоркі паводле абазначэньняў Баера наноў: ён проста пакінуў старыя абазначэньні. Такім чынам, Кіль атрымаў зоркі α, β і ε старога сузор’я, Ветразі — γ і δ, а Карма — ζ і г. д.

Сузор’е Ветразі асобна не нясе міталягічных асацыяцыяў, таму міталёгію гэтай часткі неба можна чэрпаць толькі з гісторыі Карабля Арго.

Найярчэйшай зоркай Ветразёў зьяўляецца γ Ветразяўзвышгігант з зорнай велічынёй 1,75. Зорка насамрэч зьяўляецца пяцікратнай зорнай сыстэмай, галоўны кампанэнт якой вядомы як найярчэйшая зорка Вольфа — Рае на небе. γ Ветразяў мае ўласную назву Рэгар.

κ Ветразяў (Маркеб) — падвойная зорка з зорнай велічынёй 2,48, якая знаходзіцца прыкладна ў 572 сьв. гады (175 пк) ад Зямлі.

У гэтым сэктары неба вядомы астэрызм пад назовам Несапраўдны Крыж, утвораны з зорак δκ Ветразяў і ιε Кіля. Сваёй назвай ён абавязаны таму факту, што мараплаўцы часам блытаюць яго з Паўднёвым Крыжом, што прыводзіць да памылак у астранавігацыі.[1]

Аб’екты глыбокага космасу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сузор’і Ветразяў увагу астраномаў прыцягвае плянэтарная туманнасьць NGC 3132 (пад мянушкай «Туманнасьць васьмі выбухаў»). Акрамя ў яе ў сузор’і знаходзяцца яшчэ 32 плянэтарныя туманнасьці.

Цікаўным зьяўляецца Звышновая Ветразяў — туманнасьць, што зьявілася па выбуху звышновай, які можна было назіраць зь Зямлі каля 10 000гадоў таму. Усярэдзіне рэштак звышновай знаходзіцца пульсар — першы, які ўдалося знайсьці аптычным шляхам.

Каардынаты: Sky map 09г 00х 00с, −50° 00′ 00″