Перайсьці да зьместу

Вацлаў Костак-Бярнацкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вацлаў Костак-Бярнацкі
Вацлаў Костак-Бярнацкі ў 1914
Вацлаў Костак-Бярнацкі ў 1914
ваявода Наваградзкі
1 ліпеня 1931 — 8 верасьня 1932
Папярэднік: Зыгмунт Бачковіч
Наступнік: Стэфан Сьвідэрскі
ваявода Палескі
8 верасьня 1932 — 2 верасьня 1939
Папярэднік: Ян Крагельскі
Наступнік: пасада перастала існаваць
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 верасьня 1884

Сьцяг Польскага Каралеўства Люблін, Царства Польскае, Расейская імпэрыя
Памёр: Сьцяг Польшчы 25 траўня 1957
Варшава, ПНР
Партыя:
Бацька: Тамаш Костак-Бярнацкі
Маці: Марыя зь Нівінскіх
Узнагароды: Крыж Незалежнасьці Афіцэрскі крыж ордэну адраджэньня Польшчы Крыж мужных Крыж мужных (узнагароджаны другі раз) Залаты крыж за заслугі

Вацлаў Костак-Бярнацкі (па-польску: Wacław Kostek-Biernacki; 28 верасьня 1884, Люблін, Расейская імпэрыя — 25 траўня 1957, Варшава, ПНР) — дзяржаўны дзяяч міжваеннай Польшчы.

З 1 ліпеня 1931 па 8 верасьня 1932 быў ваяводам Наваградзкага ваяводзтва, а з 8 верасьня 1932 па 2 верасьня 1939 — ваяводам Палескага ваяводзтва.

У 1930 быў прызначаны камэндантам Берасьцейскай крэпасьці. Пазьней будучы ваяводам Палескім адказваў за працу канцлягеру ў Бярозе-Картускай.

2 верасьня 1939 прызначаны Галоўным цывільным камісарам пры Галоўнакамандуючым.