Вандроўкі па Вільні
Вандроўкі па Вільні | |
Вандроўкі па Вільні | |
Жанр: | гід |
---|---|
Аўтар: | Лявон Луцкевіч |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 1998 |
Выдавецтва: | Рунь, Выдавецтва таварыства беларускай культуры |
ISBN: | 9986-9228-2-8 |
«Вандроўкі па Вільні» — кніга Лявона Луцкевіча, прысьвечаная беларускім мясьцінам Вільні[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кніга-гід па беларускіх мясьцінах Вільні напісаная Лявонам Луцкевічам. Ён быў адным зь першых ініцыятараў адраджэньня беларускага культурнага жыцьця ў Вільні напрыканцы 80-ых гадоў. Публікаваўся ў летувіскім і беларускім друку, браў актыўны ўдзел у стварэньні беларускай прэсы ў Летуве. Быў аўтарам беларускіх перадачаў на Летувіскім радыё. Самым гарачым захапленьнем Лявона Луцкевіча была Вільня[2].
«Вандроўкі па Вільні» — вынік працы, якую аўтар зрабіў дзеля вывучэньня гісторыі беларускай Вільні. Аўтар не дачакаўся сваіх досьледаў у выглядзе асобнай кнігі. У канцы 1992 г. скарочаны варыянт «Вандровак» быў надрукаваны ў № 12 часопісу «Нёман» пад загалоўкам «Вільня»[3].
У 2016 годзе «Вандроўкі па Вільні» былі перавыдадзеныя ў менскім выдавецтве «Белпрынт» (фатаздымкі В. Савянкова, В. Арбатаўскаса, К. Атаманчыка)[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні, Рунь. Выдавецтва таварыства беларускай культуры, Вільня, 1998
- ^ Сяргей Дубавец, «Вандроўкі па Вільні», Радыё Свабода, 9 жніўня 1998
- ^ Сяргей Шупа пра «Вандроўкі па Вільні», Радыё Свабода, 20 чэрвеня 2017
- ^ Ірына Шытыронак, Вільнюс, Вільня, Vilnius: вандроўкі ў гісторыю, Звязда, 05.07.2017