Перайсьці да зьместу

Ігуменскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігуменскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Ігумен
Дата ўтварэньня 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва
  • 2429 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC 03:00
Паштовыя індэксы 2232ХХ
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ігу́менскі сельсавет (афіцыйна — Чэ́рвенскі сельсавет; да 2009 году — Вайні́лаўскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ігуменскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — горад Ігумен[1].

30 кастрычніка 2009 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Арэхаўка, Ачыжа, Грабянец, Дзерць, Дуброва, Забод, Лучное, Майзарова, Нівішча, Новасяленьне, Пальчык, Скрабінкі, Усохі, Чорны Брод — ліквідаванага Грабянецкага сельсавету, а таксама пасёлак Індом Калодзескага сельсавету; а сам Вайнілаўскі сельсавет перайменаваны ў Ігуменскі з адміністрацыйным цэнтрам, разьмешчаным у горадзе Ігумен[2].

28 траўня 2013 году населеныя пункты Зайцы, Лежні, Кукалеўка і Рудня Астравітая перададзеныя з Ігуменскага ў склад Кліноцкага сельсавету[3].