Перайсьці да зьместу

Бэрнар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Bernhari
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Bern Hari
Іншыя формы
Варыянт(ы) Бернар, Барнар, Пернар
Зьвязаныя імёны Erbern
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бэрнар»

Бэрнар (Бернар, Барнар, Пернар) — мужчынскае імя.

Бернар або Пернар (Bernar, Bernhari, Pernhari) і Эрберн (Erbern) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова берн- (бэрн-) (імёны ліцьвінаў Бэрніка, Бернат, Бэрнард; германскія імёны Bernico, Bernat, Bernard) паходзіць ад германскага beran 'мядзьведзь'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Щасная Бернаровича Дорота (1565 год)[6]; Stefan Bernarowicz (10 лютага 1791 году)[7].

Барнаровіч — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[9].

У XVI ст. існаваў маёнтак Пернарава (Пернарово) у Жамойцкім старостве[10].

У акце Вялікага Княства Літоўскага ўпамінался Пернараўскія (Пернаровские) сёлы і Пернараўскае войтаўства[11].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 269, 765.
  2. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 15.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 352.
  7. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 471.
  8. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 377.
  9. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 199.
  10. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 227.
  11. ^ Каталог древним актовым книгам губерний: Виленской, Гродненской, Минской и Ковенской, а также книгам некоторых судов губерний Могилевской и Смоленской, хранящимся ныне в Центральном архиве в Вильне. — Вильна, 1872. С. 8800.