Бульбаш
Бульба́ш, мн. лік бульбашы́ — мянушка беларусаў у расейцаў.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле аднае з вэрсіяў, мянушка паходзіць ад назвы сельскагаспадарчай культуры — бульбы, — якая традыцыйна адыграе значную ролю ў мэню, культуры і сельскай гаспадарцы беларусаў. Рэспубліка Беларусь уваходзіць у дзясятку сусьветных лідэраў па вытворчасьці бульбы, а па вырошчваньні яе на душу насельніцтва займае першае месца[1].
Паводле меркаваньня прыхільнікаў іншае вэрсіі, спробы вытлумачэньня паходжаньня мянушкі «бульбаш» праз прысутнасьць у рацыёне беларусаў страваў з бульбы — беспадстаўныя. Яны лічаць, што мянушка зьявілася з боку Маскоўскага патрыярхату ў XVIII стагодзьдзі[2].
У XX стагодзьдзі мянушка набыла таксама раўналежныя значэньні: назоў ваяроў аддзелаў, верхаводы якіх мелі мянушку Бульба. Са згадак якута, ураджэнца Бяцюнскага насьлегу Намскага ўлусу, які ваяваў на Палесьсі:
У чэрвені — ліпені 1944 р. наша асобная зэнітная рота перасьледавала бульбашоў, петлюраўцаў і бандэраўцаў на тэрыторыях Заходняй Украіны і Беларусі. Яны не ішлі на адкрытую бойку, хаваліся ў лясох або заходзілі ў вёскі і пераўтвараліся ў звычайных мірных жыхароў. | ||
—Дьяконов Н. М. Взятие Бреста, Они защищали Белоруссию. Якутск 2005. С. 66. |
У дадзеным выпадку мянушка «бульбаш» ужываецца да жаўнераў Тараса Бараўца, які меў мянушку Бульба.
Ужываньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сувязі з тым, што мянушка негатыўна ўспрымаецца часткаю беларускага грамадзтва, апошнім часам прымаюцца спробы дабіцца забароны на выкарыстаньне вытворцамі гэтай назвы («Бульбашъ») у якасьці гандлёвай маркі для сваёй прадукцыі[3].
Мянушка «бульбаш» сярод іншых была ўлучаная ў «Альфабэтны пералік магчымых варыянтаў адказу насельніцтва для кадаваньня адказу на пытаньне 7 Перапіснога аркушу формы Л Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 року»[4].
У мастацтве
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кучму с гарными хохлами, Лукашенку с бульбашами,
Китовани с пистолетом и Гейдара с минаретом,
Плюс — Шаймиева с ордою, плюс — Дудаева с дудою,
Плюс — Ниязова с Кораном, плюс — родного со стаканом.
— Цімур Шааў, «Песня дельтапланериста»[5]
Особое беспокойство нам доставляли профессионально подготовленные бойцы националистических формирований белорусской краевой обороны и украинцы. По указанию фашистов они взяли за основу принципы действия наших партизан. Это были небольшие группы по 15-30 человек, укомплектованные немецким диверсионным обмундированием. Они отлично владели рукопашным боем и взрывотехникой. Хорошо ориентировались в дремучих лесах Белоруссии. Против них наши деревенские «бульбаши» были бессильны.
— «СМЕРШ» опаснее смерча Вячеслав Шевченко, «Экспресс-К», 11.05.2007г.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Остапович, И. Кто «бульбаш»? — «АиФ в Белоруссии», № 21 (365) от 23 мая 2007 года.
- ^ История имперских отношений: беларусы и русские, 1772—1991 гг. (Научно-популярное издание) / Составитель Тарас Анатолий Ефимович. — Минск: А. Н. Вараксин, 2008. — С. 61—62. — ISBN 978-985-6822-76-9
- ^ Жыхар Віцебска заклікае пакараць вытворцаў гарэлкі «Бульбаш». «Наша Ніва». Праверана 24 траўня 2011 г.
- ^ «Алфавитный перечень возможных вариантов ответов населения для кодирования ответа на вопрос 7 Переписного листа формы Л Всероссийской переписи населения 2010 года» (рас.)
- ^ Песня дельтапланеристов
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- История имперских отношений: беларусы и русские, 1772—1991 гг. (Научно-популярное издание) / Составитель Тарас Анатолий Ефимович. — Минск: А. Н. Вараксин, 2008. — 608 с. — ISBN 978-985-6822-76-9
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пётр Садоўскі. Таварныя знакі і нацыянальныя пачуцьці (філялягічныя развагі наконт гандлёвай маркі «Бульбашъ»)(недаступная спасылка)
- Назва гарэлкі «Бульбаш» абражае нацыянальную годнасьць беларусаў(недаступная спасылка)
- Францішак Хлус, Марцін Юр. «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша, пераказаная Вечным жыдам»