Будар
Будар лац. Budar | |
Buder | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Budo Heri |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Будэр, Будр |
Зьвязаныя імёны | Eribodo |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Будар» |
Будар, Будэр (Будр) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будэр (Buder) і Ерыбода (Eribodo) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзіла, Будзівід, Будрых; германскія імёны Budilo, Bodwidus, Boderich) паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].
У Прусіі бытавала імя Budir[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Будръ Петровичъ (1528 год)[7]; Michal Budarowicz (1563 год)[8]; Władysław Buderwicz (11 лютага 1784 году)[9]; Marcin Buderewicz (9 лютага 1785 году)[10]; Jan Buderewicz (9 лютага 1791 году)[11].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Будр Пятровіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Будрэвічы-Будрэцкія (Budrewicz-Budrecki) — літоўскі шляхецкі род зь Белай Русі[12].
Будрэвічы-Мудрэвічы (Budrewicz-Mudrewicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Полацку[13].
Будар і Бударэвіч — прозьвішчы, гістарычна зафіксаваныя на тэрыторыі цяперашняй Летувы[14].
У гістарычнай Прусіі існуе вёска Будры, на гістарычнай Віленшчыне — Будраны. Назву Будраўшчына маюць вёскі на гістарычнай Меншчыне.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 323, 767, 1681.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925.S. 20.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 378.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 367.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 395.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 462.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 56.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 57.
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 327.