Перайсьці да зьместу

Блакітны Ніл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Блакітны Ніл

па-амхарску: ጥቁር አባይ, па-арабску: النيل الأزرق
Вадаспад Блакітнага Нілу ў Ціс-Ісаце каля Бахір-Дара, Этыёпія
Вадаспад Блакітнага Нілу ў Ціс-Ісаце каля Бахір-Дара, Этыёпія
Агульныя зьвесткі
Выток Тана (возера)
Вышыня вытоку 1830 м. н. у. м
Каардынаты вытоку 11° пн. ш. 37° у. д. / 11° пн. ш. 37° у. д. / 11; 37Каардынаты: 11° пн. ш. 37° у. д. / 11° пн. ш. 37° у. д. / 11; 37
Вусьце Ніл
Каардынаты вусьця 15° пн. ш. 32° у. д. / 15° пн. ш. 32° у. д. / 15; 32Каардынаты: 15° пн. ш. 32° у. д. / 15° пн. ш. 32° у. д. / 15; 32
Краіны басэйну Этыёпія, Судан
Даўжыня 1740
Плошча басэйну 325 000

Блакітны Ніл[1] (Аб́ай; па-амхарску: ጥቁር አባይ) — рака ў Этыёпіі і Судане, правая прытока Ніла. Даўжыня 1600 кілямэтраў.

Бярэ пачатак з возера Тана (Этыёпскае нагор’е) на вышыні 1830 мэтраў. Сьцёк з возера зарэгуляваны грэбляй з гідраэлектрастанцыяй. Блакітны Ніл суднаходны на 580 км ад вусьця. На працягу 500 кілямэтраў цячэ ў каньёне глыбінёй 900—1200 м. У Этыёпіі лічыцца сьвятой ракой, якая цячэ з Эдэма. У гэтай сувязі ёй прыносяць дары ў выглядзе хлеба і іншых прадуктаў.

На тэрыторыі Судана рака носіць назву Бахр-эль-Азрак (ад араб. Бахр — «мора» і азрак — «блакітны»). На суданскай тэрыторыі збудавана буйное вадасховішча каля горада Расейрэс.

Край горада Хартум Блакітны Ніл зьліваецца зь Белым Нілам, утвараючы раку Ніл.

  1. ^ Судан, Эритрея, Эфиопия, Джибути, Сомали // Атлас мира / сост. и подгот. к изд. ПКО «Картография» в 2009 г. ; гл. ред. Г. В. Поздняк. — М. : ПКО «Картография» : Оникс, 2010. — С. 150—151. — ISBN 978-5-85120-295-7 (Картография). — ISBN 978-5-488-02609-4 (Оникс).