Беларускі сьцяг (1922)
Беларускі сьцяг | |
Пэрыядычнасьць | штомесяц |
---|---|
Краіна | Летува |
Адрас | Коўна, Сенатарская вул. 8 |
Выдавец | Урад БНР |
Галоўны рэдактар | Клаўдзі Дуж-Душэўскі |
Дата заснаваньня | красавік 1922 |
Дата закрыцьця | верасень 1922 |
Мова | беларуская |
Аб’ём | 35 старонак |
«Беларускі сьцяг» — штомесячны грамадзка-палітычны і літаратурны часопіс, орган ураду Беларускай Народнай Рэспублікі.
Выдаваўся ў красавіку — верасьні 1922 у Коўна на беларускай мове. Рэдактар-выдавец Клаўдзі Дуж-Душэўскі.
Галоўная мэта выданьня, на думку рэдакцыі, заключалася ў абароне незалежнай беларускай дзяржаўнасьці, павышэньні грамадзкай сьвядомасьці, умацаваньні волі да барацьбы шляхам асьвятленьня ўсіх бакоў беларускага жыцьця. Разглядаў палітычныя і грамадзкія падзеі ў Заходняй Беларусі, Польшчы, Летуве, Латвіі і БССР, уздымаў пытаньні вызваленчага руху і будучыні беларускага народу. Публікаваў артыкулы па праблемах барацьбы за адраджэньне і незалежнасьць Беларусі.
Некаторыя аўтары: Аляксандар Цьвікевіч (псеўд. А. Галынец і крыптанімам А. Ц.), Вацлаў Ластоўскі (псеўд. Власт), Ян Станкевіч, Іван Цьвікевіч (псеўд. І. Трызна, Ів. Яцьвяг), Вячаслаў Багдановіч (псеўд. Вячаслаў Сьвятагор) і інш.
Выйшла 4 нумары.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Г. М. Зелянова. «Беларускі сьцяг»// Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9 — С. 453—454.
- Г. М. Зелянова. «Беларускі сьцяг»// Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7 — С. 457.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Беларускі сьцяг» (1922) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius
Гэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |