Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы сьвет»
Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы сьвет» | |
па-беларуску: Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» | |
Лідэр партыі | Сяргей Калякін |
---|---|
Дата заснаваньня | 1991 год |
Распушчаная | 29 верасьня 2023 |
Штаб-кватэра | Менск, зав. Калініна, 12, пак. 312 |
Саюзьнікі і блёкі | «Народная кааліцыя 5 », БНФ, АГП |
Ідэалёгія | камуністычная, сацыял-дэмакратыя |
Колькасьць | 3128 (2007)[1] |
Орган партыйнага друку | Газэта «Товарищ» |
Афіцыйны сайт | spravmir.org |
Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы сьвет» (да 2009 году — Па́ртыя камуні́стаў белару́ская, ПКБ) — палітычная партыя ў Беларусі. Лідэрам партыі зьяўляецца Сяргей Калякін. Кіруючы орган — Цэнтральны камітэт. Створаная 7 сьнежня 1991 году. Дата рэгістрацыі — 26 траўня 1992. Дата перарэгістрацыі — 5 ліпеня 1999.
Партыя знаходзіцца ў апазыцыі да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Мэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’яднаньне і палітычнае разьвіцьцё працаўнікоў найманай працы для дасягненьня поўнага вызваленьня ад эксплюатацыі ва ўсіх яе выглядах і будаўніцтва бязклясавага грамадзтва сацыяльнай справядлівасьці.[2]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ПКБ была заснаваная ў 1991 годзе пасьля ліквідацыі Вярхоўным Саветам Камуністычнай партыі Беларусі, і стала адной з галоўных палітычных партыяў у незалежнай Беларусі. Лідэрам партыі з 1994 году зьяўляецца Сяргей Калякін. ПКБ падтрымала на рэфэрэндуме 1995 году зьмену нацыянальнай дзяржаўнай сымболікі і наданьне расейскай мове статусу дзяржаўнай. На парлямэнцкіх выбарах 1995 году партыя атрымала 44 месцы ў парлямэнце. У 1996 годзе частка чальцоў ПКБ, якія падтрымліваюць палітыку А. Лукашэнкі, аддзялілася ад партыі і ўзнавіла Камуністычную партыю Беларусі. У цяперашні час ПКБ выступае супраць рэжыма прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.
На апошніх парлямэнцкіх выбарах у Беларусі, 13—17 кастрычніка 2004, партыя ўваходзіла ў «Народную кааліцыю 5 », якая не атрымала месцаў у парлямэнце.
У ліпені 2006 г. частка чальцоў ПКБ прыняла ўдзел у сумесным з КПБ аднаўленчым зьезьдзе.[3] Кіраўніцтва партыі на чале з С. Калякіным аспрэчыла ў судзе асьвятленьне дадзенага зьезду.[4]
ПКБ — на чале зь Сяргеем Калякіным — зьяўляецца партыяй з «празаходняй» арыентацыяй. У лютым 2007 Сяргей Калякін наведаў ЗША і сустракаўся з чальцамі амэрыканскага Кангрэсу, службоўцамі Дзярждэпартамэнту, і прадстаўнікамі няўрадавых арганізацыяў, каб абгаварыць магчымы амэрыканскі ўплыў на працэсы, якія маюць месца ў Беларусі.[5]
З траўня 2007 С. Калякін разам зь Вінцуком Вячоркам (Партыя БНФ), Анатолем Ляўковічам (БСДП) і Анатолем Лябедзькам (АГП), уваходзіць у Палітраду Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.[6]
2 жніўня 2007 Вярхоўны суд прыпыніў дзейнасьць Партыі камуністаў Беларускай.[7] 4 студзеня 2008 Мін'юст РБ падаў у Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі ПКБ.[8]
16 траўня 2009 году пленума ЦК ПКБ палічыў неабходным правесьці XIV (пазачарговы) зьезд партыі. 23 траўня прапануецца разгледзець пытаньні пра давер кіраўніцтву і зьмене назвы партыі. Пленум ЦК прапануе на разгляд зьезду шэсьць варыянтаў новай назвы: Беларуская партыя левых (БПЛ), Партыя дэмакратыі і справядлівасьці (ПДС), Партыя «Новы курс», Партыя «Радзіма», Партыя «Справядлівасьць і народаўладзьдзе» (ПСН), Партыя «Справядлівы сьвет».[9]
30 чэрвеня 2023 г. стала вядома аб рашэньні Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб адмове ў перарэгістрацыі партыі[10].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://naviny.by/rubrics/politic/2007/05/20/ic_articles_112_150999/
- ^ Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Зьвесткі аб палітычных партыях, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь
- ^ http://www.materik.ru/index.php?section=analitics&bulid=144&bulsectionid=15193
- ^ http://www.cprf.ru/projects/iraq/46038.html(недаступная спасылка)
- ^ https://web.archive.org/web/20070930160348/http://naviny.by/rubrics/inter/2007/02/26/ic_news_259_267341/
- ^ http://bsdp.org/?q=be/node/3363(недаступная спасылка)
- ^ https://web.archive.org/web/20181111133631/http://news.tut.by/politics/92146.html
- ^ https://web.archive.org/web/20070710182425/http://www.telegraf.by/belarus/2008/01/04/pkb-suit/
- ^ На разгляд пазачарговага зьезду ПКБ выносіцца шэсьць новых варыянтаў назвы партыі (рас.)
- ^ ПАРТИЯ «СПРАВЕДЛИВЫЙ МИР» ОБЖАЛУЕТ РЕШЕНИЕ МИНЮСТА ОБ ОТКАЗЕ В ПЕРЕРЕГИСТРАЦИИ
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Друкаваны орган партыі, газэта «Товарищ» (рас.)
- Даведка аб ПКБ (рас.)
- Загад ад 25.08.2006 г. №253 «Аб вынясеньні пісьмовага папярэджаньня Партыі камуністаў Беларускай» (рас.)
- Заява ЦК Камуністычнай партыі Беларускай «Аб ісьце судовых пазоваў Партыі камуністаў Беларускай»(недаступная спасылка) (рас.)