Батар
Выгляд
Батар лац. Batar | |
Bathari | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Bato Hari |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Батэр |
Вытворныя формы | Бутар |
Зьвязаныя імёны | Heribad |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Батар» |
Батар (Батэр) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Батар або Батэр (Bathari, Bater[a]) і Герыбад (Heribad) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бад- (-бат-) (імёны ліцьвінаў Батаўт, Батвіл, Батвін; германскія імёны Bathelt, Badvil, Batwin) паходзіць ад германскага badhuo 'бітва'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Marcin Baterewicz (1750 год)[6].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Батарэвіч (Batorewicz) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[7].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паводле назвы мясцовасьці Bateresheim
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 230, 765.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 49.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 212.