Перайсьці да зьместу

Бадэн-Бадэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бадэн-Бадэн
ням. Baden-Baden
Герб Бадэн-Бадэну Сьцяг Бадэн-Бадэну


Краіна: Нямеччына
Зямля: Бадэн-Вюртэмбэрг
Кіраўнік: Dietmar Späth[d][1]
Плошча:
Вышыня: 181 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 07221, 07223
Паштовы індэкс: 76530, 76531, 76532, 76533, 76534
Нумарны знак: BAD
Геаграфічныя каардынаты: 48°45′43″ пн. ш. 8°14′27″ у. д. / 48.76194° пн. ш. 8.24083° у. д. / 48.76194; 8.24083Каардынаты: 48°45′43″ пн. ш. 8°14′27″ у. д. / 48.76194° пн. ш. 8.24083° у. д. / 48.76194; 8.24083
Бадэн-Бадэн на мапе Нямеччыны
Бадэн-Бадэн
Бадэн-Бадэн
Бадэн-Бадэн
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.baden-baden.de/

Ба́дэн-Ба́дэн (па-нямецку: Baden-Baden) — горад ў Нямеччыне, ў зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг. Знаходзіцца на заходніх схілах Шварцвальда. Насельніцтва — каля 54 тыс. чалавек. Вядомы курорт.

Бадэн-Бадэн вядомы сваімі гарачымі крыніцамі. Яшчэ старажытныя рымляне лічылі воды гэтых крыніцаў лячэбнымі. Да цяперашняга часу ў Бадэн-Бадэне захаваліся разваліны рымскіх лазьняў.

У XX стагодзьдзі выбітныя лекары са ўсёй Эўропы адкрывалі тут свае кабінеты і клінікі, прапаноўваючы нетрадыцыйныя мэтодыкі лячэньня, поўную дыягностыку арганізму, праграмы амаладжэньня і прыгажосьці.

Культурныя і гістарычныя помнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Стары замак «Гоэнбадэн», пабудаваны ў 1102, разбураны ў XV стагодзьдзі, рэзыдэнцыя маркграфаў Бадэн-Бадэна.
  • Новы замак.
  • Расейская царква — царква, пабудаваная ў нэабізантыйскім стыле ў XIX стагодзьдзі Ўладзімерам Пацёмкіным і Бэрнгардам Бэльцэрам.
  • Кляштарная царква Штыфтскірхэ.
  • Кляштар Ліхтэнталь.
  • Капліца Стурдза.
  • Царква Сьв. Хрыстафора — пабудаваная ў выглядзе піраміды.

Культура і мастацтва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Палац фэстываляў — другі па велічыні ў Эўропе опэрны тэатар.
  • Тэатар
  • Павільён мінэральных водаў
  • Дзяржаўная выставачная зала.
  • Калекцыя Фрыдзера Бурды.
  • Музэй мастацтва Фабэржэ.
  • Гарадзкі музэй.
  • Дом Ёганэса Брамса.
  • Руіны рымскіх лазьняў.


Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]