Перайсьці да зьместу

Аскера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ascher
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Asc Heri
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Аскера»

Аске́ра — мужчынскае імя.

Аскер або Аскар (Ascher, Ascar) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова аск- (эш-, эс-) (імёны ліцьвінаў Яскольд, Есьман, Яшмант; германскія імёны Askold, Esmann, Eschmunt) паходзіць ад германскага askiz 'ясень, ясеневая дзіда'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].

Імя Яскер (Яшкер) гістарычна бытавала ў Польшчы: Yasker (1395 год), Yaskyer (1485 год), Jaszker / Jasker (1488 год)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Оскери село Колпеница, семнадцать чоловековъ (1440—1492 гады)[7]; gdzie Siemona Askiera zawodził… koło niwy pachaney Siemona Askiery (6 лютага 1740 году)[8].

На 1906 год існавалі дзьве вёскі з назвай Аскеры ў Лепельскім павеце Віцебскай губэрні[9].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 148.
  2. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 8.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 454.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 53.
  8. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 11. — Вильна, 1880. С. 491.
  9. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 177, 201.