Артабан
Артабан (па-старапэрсыдзку: *Artabanu, па-элямску: Irdabanuš; пасьля 550 да н. э. — пасьля 480 да н. э.) — пэрсыдзкі каралевіч з роду Ахемэнідаў, сын Гістаспа, брат Дарыя І.
Узгадваецца паміж 513 да н. э. і 480 да н. э. Згодна з пэрсэпольскімі таблічкамі, быў сатрапам Бактрыі, вельмі важнага рэгіёну. Гэта дазваляе меркаваць, што быў галоўным прэтэндэнтам на пасаду будучага караля ў малалецтва сына Дарыя І Ксэркса I. Яго ўзгадваюць таксама Герадот і Ктэсій Кнідзкі, апошні пад імем Артапан, як мудрага дарадніка, якія папярэджваў супраць непрадуманых вайсковых выправаў.
Меў некалькі сыноў: Артыпія, Арыямарда, Басака, Тыграна, Трытантэхма. Усе яны ўдзельнічалі ў няўдалым паходзе Ксэркса на Грэцыю ў 480 да н. э., супраць якога папярэджваў Артабан.