Антанас Імпулявічус
Антанас Імпулявічус | |
Antanas Impulevičius-Impulėnas | |
Род дзейнасьці | вайсковец |
---|---|
Дата нараджэньня | 28 студзеня 1907 |
Месца нараджэньня | Панявеж |
Дата сьмерці | 4 сьнежня 1970 (63 гады) |
Месца сьмерці | Філядэльфія |
Занятак | паліцыянт, вайсковец |
Узнагароды | |
Антанас Імпулявічус-Імпуленас (па-летувіску: Antanas Impulevičius-Impulėnas (пры нараджэньні меў імя Антон Імпулевіч; 28 студзеня 1907 — 4 сьнежня 1970) — афіцэр летувіскага войска, маёр (1937), пасьля прыходу нацыстаў — калябарант. Удзельнічаў у масавым знішчэньні габрэяў у Беларусі[1]
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля савецкай акупацыі Летувы Імпулявічус быў арыштаваны НКУС. Вызвалены падчас чэрвеньскага паўстаньня 1941 року. Увайшоў у склад шуцманшафту(en), дзе камандаваў 12-м батальёнам паліцыі. Ягоная адзінка дзейнічала на тэрыторыі Беларусі, дзе брала ўдзел у зьнішчэньні жыдоў, у прыватнасьці ў Менску і Клецку. У 1944 Імпулявічус таксама ўдзельнічаў у тэрытарыяльнай абароне Летувы(en), з надыходам Чырвонай арміі выехаў у Нямеччыну, а ў 1949 — у ЗША.
У 1962 годзе завочна прысуджаны да сьмяротнага пакараньня Вярхоўным судом Летувіскай ССР. Аднак Злучаныя Штаты адмовіліся выдаць Імпулявічуса Савецкаму Саюзу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Knezys, Stasys (2000). «Kauno karo komendantūros Tautinio darbo batalionas 1941 m.». Genocidas ir rezistencija. 7. ISSN 1392-3463.