Андрэй Якубецкі
Андрэй Якубецкі (Якубоўскі) (5 кастрычніка 1892 в. Сухмяні каля Горадні — пасьля 1945) — беларускі вайсковец, маёр, дзяяч культуры і асьветы.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў пэдагагічны інстытут у Сьвіслачы ў 1912 годзе. Удзельнік Першай сусьветнай вайны. У 1915 годзе скончыў Александрыйскую вайсковую школу ў Маскве.[1] 9 лістапада 1915 году залічаны ў 499-й Ольвіапольскі пяхотны полк.[2] У 1918 вярнуўся да Горадні, дзе прыймаў удзел у стварэньні войска БНР. Прадстаўнік Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў Горадні.
З кастрычніка 1919 году чалец Беларускай вайсковай камісіі пры польскім генштабе ў Менску[3]. Прыкладна напрыканцы 1919 вучыўся ў Польшчы ў афіцэрскай школе.
Пад канец лістапада разам з Кузьмом Цярэшчанкам прыбыў у званьні капітана з Лодзі да Семежава для ўдзелу ў Слуцкім збройным чыне. Разам зь ім прыбылі яшчэ 3 афіцэры з 12 пасланых — паручнік Тодар Янушэнка, капітаны Антон Борык, Антон Сокал-Кутылоўскі.
Удзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920 году. 17 сьнежня пра-польская Найвышэйшая рада БНР прызначыла Якубецкага галоўнакамандуючым войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі замест Сокал-Кутылоўскага, апошні да канца заставаўся фактычным камандзірам брыгады[4][5][6][7]. Па заканчэньні Слуцкага збройнага чыну інтэрнаваны ў Польшчу.
-
Артыкул у газэце «Народное дело» №10(133) с. 3. Суббота 15.01.1921.
-
Артыкул у газэце «Народное дело» №10(133) с. 3. Суббота 15.01.1921.
У 1921 годзе арыштаваны польскімі ўладамі і зьняволены. Вызвалены ў 1922 годзе. Зьехаў у Летуву. Па запрашэньні Кастуся Езавітава пераехаў у Латвію, дзе выкладаў у Дзьвінску ў беларускай гімназіі і беларускіх школах.
Чалец Культурна-асьветніцкага таварыства «Бацькаўшчына». За гэта (выкладаў геаграфію па падручніках Смоліча, тлумачыў пра захопленыя Латвіяй беларускія землі) быў арыштаваны і асуджаны ў красавіку 1925.
Падчас Другой сусьветнай вайны працаваў у акупацыйнай адміністрацыі. Лёс пасьля вайны невядомы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Высочайшій приказ 01.02.1915, ст. 14:«Александровскаго военнаго училишча. Изъ юнкеровъ въ Прапорщики, съ зачисленіемъ по армейской пѣхотѣ.»
- ^ Высочайшій приказ 09.11.1915, ст. 8
- ^ Палкоўнік К. З беларускага вайсковага руху. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 29 студня 1921. — № 4. — С. 1.
- ^ Послѣднія извѣстія / рэд.-выд. Р. С. Ляхницкій; рэд. М. Г. Ратке. — Ревель: B. Mäns, № 08, 12.01.1921. — С. 2, 4. — 4 с.
- ^ Главнокомандующій бѣлорусской арміей. / Г. Вахт. Ревель (Юрьев : Э. Бергман) // Народное дѣло(политический орган Комитета группы социалистов-революционеров Северо-Западной области России). Eesti Tartu, Eesti Tallinn : газэта. — Талін: 08 студзеня 1921. — № 12(135). — С. 2.
- ^ Бѣлоруссія. Отъ штаба войскъ Бѣлорусской Народной республики, борющихся съ большевиками. ПРИКАЗЪ по войскамъ бѣлорусской народной республики. / Г. Вахт. Ревель (Юрьев : Э. Бергман) // Народное дѣло (политический орган Комитета группы социалистов-революционеров Северо-Западной области России). Eesti Tartu, Eesti Tallinn : газэта. — Талін: 15 студзеня 1921. — № 10(133). — С. 3.
- ^ Бѣлоруссія. Народная армія. / Г. Вахт. Ревель (Юрьев : Э. Бергман) // Народное дѣло (политический орган Комитета группы социалистов-революционеров Северо-Западной области России). Eesti Tartu, Eesti Tallinn : газэта. — Талін: 22 студзеня 1921. — № 16(139). — С. 3.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- слоўнік.орг (анг.)
- «Беларускі працэс у Латвіі». 1925 год, Рыга(недаступная спасылка)