Аляксандар Мікульчык
Аляксандар Мікульчык | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 14 жніўня 1882 |
Памёр | невядома |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Мова | расейская мова і беларуская мова |
Аляксандар Андрэевіч Мікульчык (14 жніўня 1882, Шацак, Ігуменскі павет, Менская губэрня — пасьля 1918) — беларускі паэт. Аўтар словаў да песьні «Беларуская Марсэльеза»[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 14 жніўня 1882 году ў мястэчку Шацак Ігуменскага павету Менскай губэрні (цяпер — Пухавіцкі раён Менскай вобласьці).
Працаваў перапісчыкам, грузчыкам, матросам і на іншых працах, удзельнічаў у забастовачным руху. У сьнежні 1905 году — чэрвені 1906 годы зьняволены ў Менску па падазрэньні ў прыналежнасьці да «анархістаў-камуністаў». У 1906—1907 гадох — у Пецярбургу, потым працаваў у тэатры ў Кіеве.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пісаў на беларускай і расейскай мовах. Найбольш вядомы яго верш «Ад веку мы спалі і нас разбудзілі…» (1905), названы пазьней «Беларуская Марсэльеза» (пэўны час лічыўся ананімным ці народным творам). Мікульчык быў знаёмы з М. Горкім, падтрымліваў творчыя сувязі з У. Бонч-Бруевічам. Друкаваўся ў газэтах «Наша ніва», «Северо-Западный край», «Белорусское слово» (Кіеў), у калектыўным «Зборніку вершаў» (Кіеў, 1913, на расейскай мове).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Літаратурны Шацк(недаступная спасылка)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск, БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.