Агіда
Агі́да — эмацыйная рэакцыя на тое, што лічыцца абразьлівым, агідным, непрыемным або непрымальным. Агіда можа ўзьнікнуць з пачуцьцём густу, нюху, дотыку або бачаньня. Музычна адчувальныя людзі могуць адчуваць агіду нават да какафоніі негарманічных гукаў. Дасьледаваньні паказваюцца на наяўнасьць сувязі паміж агідай і трывожнымі разладамі, як то арахнафобіяй, страхам забруджваньня, які зьвязаны з абсэсыўна-кампульсіўным разладам[1].
Агіда зьяўляецца адной з асноўных эмоцыяў паводле тэорыі Робэрта Платчыка і была шырока вывучаная Полам Розынам. Агіда выклікае характэрны выраз твару і адносіцца да шасьці ўнівэрсальных выразаў твару паводле тэорыі Пола Экмана. У адрозьненьне ад эмоцыяў страху, гневу і смутку агіда прыводзіць да памяншэньня частасьці сардэчных скарачэньняў[2].
Пры сярэдняй ступені агіды адбываецца адчыненьне роту з адцягваньнем уніз ягоных кутоў і выдачай дыхнічнага гуку або харканьне з адначасовым уздрыгваньнем і адштурхваньнем ад непрыемнага прадмету. Пры слабых ступенях агіды выяўляецца адцягваньне ўніз кутоў роту, зморшчаньне носу, і, часам, насавое выдыханьне, каб выдаліць непрыемны паху з носу. На гэтай міміцы грунтуецца ня толькі выраз творы пры агідзе да харчовых прадуктаў, але і праява ўсякай іншай агіды, як то агіда ў працэсе размовы, да маральных уласьцівасьцяў чалавека ды іншых тыпаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Cisler, J.M.; Olatunji, B.O.; Lohr, J.M.; Williams, N.L. (2009). «Attentional bias differences between fear and disgust: Implications for the role of disgust in disgust-related anxiety disorders». Cognition and Emotion. 23 (4): 675–687. doi:10.1080/02699930802051599. PMID 20589224.
- ^ Rozin P, Haidt J, & McCauley C.R. (2000) Disgust In M. Lewis & J.M. Haviland-Jones (Eds) «Handbook of Emotions», 2nd Edition. New York: Guilford Press. — С. 637—653.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агіда — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Шкаля агіды. The University Of Virginia. (анг.)
- Анатомія агіды. Channel 4. (анг.)