Абдулразак Гурна
Абдулразак Гурна | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 сьнежня 1948[1][2][3] (75 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | навэліст, прафэсар унівэрсытэту, празаік, рэдактар, пісьменьнік |
Гады творчасьці | 1987 — цяпер |
Жанр | проза |
Мова | ангельская мова[5][6] і суахілі |
Узнагароды | |
Адбулразак Гурна (па-ангельску: Abdulrazak Gurnah, на суахілі: Abdulrazak Gurnah, 20 сьнежня 1948, Занзыбар, Занзыбар) — танзанійскі пісьменьнік, які піша на ангельскай мове. Жыве ў Вялікабрытаніі. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2021).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся на востраве Занзыбар у сям’і мусульман арабскага паходжаньня. У 1968 годзе, у сувязі з антыарабскімі настроямі на Занзыбары, пераехаў у Вялікую Брытанію, дзе працягнуў навучаньне. З 1980 па 1982 год чытаў лекцыі ва ўнівэрсытэце ў Нігерыі. У цяперашні час у званьні прафэсара ўзначальвае асьпірантуру на катэдры ангельскай мовы ў Кенцкім унівэрсытэце.
Піша на ангельскай мове. 7 кастрычніка 2021 году Нобэлеўскі камітэт прысудзіў Адбулразак Гурна прэмію ў літаратуры за 2021 год за «яго бескампраміснае і спагадлівае пранікненьне ў наступствы каляніялізму і лёс уцекача ў прорве паміж культурамі і кантынэнтамі»[7].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1987 — Memory of Departure
- 1988 — Pilgrims Way (1988)
- 1990 — Dottie (1990)
- 1994 — Paradise (1994)
- 1996 — Admiring Silence (1996)
- 2001 — By the Sea (2001)
- 2005 — Desertion (2005)
- 2011 — The Last Gift (2011)
- 2017 — Gravel Heart (2017)
- 2020 — Afterlives (2020).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Abdulrazak Gurnah // CONOR.SI
- ^ Abdulrazak Gurnah // MAK (пол.)
- ^ Abdulrazak Gurnah // Trove — 2009.
- ^ https://www.youm7.com/story/2021/10/7/فوز-التنزانى-عبد-الرزاق-جرنة-بجائزة-نوبل-فى-الأدب-لعام/5487602
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Gurnah, Abdulrazak, 1948- // CONOR.SI
- ^ Нобэля ў галіне літаратуры атрымаў танзанійскі пісьменьнік Абдулразак Гурна, Радыё Свабода, 7-10-2021
|